Паўлюк Прану́за, поўнае імя Павел Кузьміч Прануза (, в. Вылева, цяпер Добрушскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь — ) — беларускі паэт.
Біяграфія Скончыў у 1941 годзе Гомельскі педагагічны інстытут. У 1945—1978 гадах настаўнічаў у Нясвіжы Мінскай вобласці.
Творчасць Друкаваўся з 1936 года.
У зборніку «Разгневаная зямля» (1946) біяграфія франтавога пакалення пазначана асабістай спраўджанасцю, суаднесена з уласным лёсам. Стваральная праца народа, вернасць грамадзянскага абавязку, трываласць маральна-этычных ідэалаў, гісторыя і сучаснасць адлюстраваны ў зборніках «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954), «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Непаўторнасць» (1974), «Трываласць» (1978), «Сустрэчы» (1983), «Рукі салдата» (1990), «Памяць, памяць…» (1994).
Пісаў таксама для дзяцей (зборнікі «Добры дожджык», 1960; «Дзе вясны пачатак» 1965; «Вясновыя тэлеграмы», 1976; «Фарбы восені», 1982; «Звініць ручаёк», 1988).
Перакладаў з польскай, рускай, украінскай і іншых моў.
Творы Родныя мясціны. Мн., 1968; Мой аўтограф. Мн., 1988.
Памяць
1 ліпеня 2025 года на будынку рэдакцыі газеты «Гомельская праўда» (Гомель, вул. Палеская, 17а) урачыста адкрылі памятную дошку пісьменнікам, паэтам і журналістам, творчасць якіх звязана з гэтым выданнем — Івану Шамякіну, Раману Сабаленку, Паўлюку Трусу, Анатолю Грачанікаву, Паўлу Пранузе, Міхасю Даніленку, Аляксандру Капусціну, Міколе Мятліцкаму.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Нясвіжа