«Тараса Шаўчэнкі» (, ) — 19-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі між станцыямі Пачайна і Кантрактовая Плошча. Адчынена 19 снежня 1980 года. Названая ў гонар Т. Р. Шаўчэнкі.

Канструкцыя Станцыя мелкага залажэння. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Адзіны (паўднёвы) вестыбюль станцыі злучаецца з падземным пераходам каля скрыжавання Межыгорскай і Аленаўскай вуліц. Наземны вестыбюль адсутнічае. Плануецца, што ў будучыні станцыя стане часткай перасадачнага вузла са станцыяй «Падольская» Падольска-Вігураўскай лініі.

Абсталяванне Станцыя «Тараса Шаўчэнкі» з’яўляецца ўнікальным прыкладам пераўтварэння ўтылітарнай тыпавой станцыі ў цэласны манументальны архітэктурны комплекс.

Для падкрэслення аб’ёму было выкарыстана некалькі прыёмаў: Асноўная частка шляхавых сцен абліцаваная чырвона-карычневым мармурам, іх верхняя частка — барэльефнай белай керамікай з арнаментам, складзеным з галінак каліны. У цэнтры сцен кераміка ўтварае дзве візуальныя вертыкалі, якія абмяжоўваюць тэматычныя кампазіцыі, звязаныя з жыццём і дзейнасцю вядомага ўкраінскага паэта і мастака. Іншым прыёмам з’яўляецца павелічэнне адлегласці паміж калонамі — шэсць метраў замест стандартных для гэтай канструкцыі чатырох. У зрэзе калоны маюць складаную ступеністую форму і пашыраны ў створы з бэлькай. Паверхня калон і апорных бэлек абліцаваная шэрым мармурам «Газган». У тарцы цэнтральнай залы — гіпсавы барэльеф Тараса Шаўчэнкі; гэты вялікі белы прастакутнік спецыяльна падсвечаны, і ён кантрастуе з цёмным аздабленнем сцен, завяршаючы цэнтральную вось станцыі. За гэтым барэльефам знаходзяцца тэхналагічныя памяшканні, уваходы ў якія зачынены высокімі металічнымі рашоткамі чорнага колеру. Сам стыль цэнтральнай залы пераклікаецца з класікай 1950-х гг. з выкарыстаннем нацыянальных матываў.

Асобна трэба спыніцца на асвятленні. На цэнтральнай восі залы размешчаны вялікія люстры з плафонамі з рэльефнага шкла. На калонах — шкляныя бра з боку пасадачных платформаў. Кантавое пано падсвятляецца сафітамі па 4 лямпы ў кожным.

Фотаздымкі

Расклад адпраўлення цягнікоў Адпраўка першага цягніка ў напрамку: ст. «Церамкі» — 05:45 ст. «Герояў Дняпра» — 05:54

Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку: ст. «Церамкі» — 00:14 ст. «Герояў Дняпра» — 00:17

Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў напрамку: ст. «Церамкі» — 22:22, 22:33, 22:45, 22:57, 23:09, 23:21, 23:33, 23:44, 23:54, 0:04, 0:14 ст. «Герояў Дняпра» — 22:42, 22:54, 23:06, 23:18, 23:30, 23:42, 23:54, 0:06, 0:17

Спасылкі Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Веб-энциклопедия Киева Ранні праект падземнага вестыбюля станцыі

Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна