Ларыса Дзмітрыеўна Глазырына (нар. , ) — беларускі педагог, доктар педагагічных навук (1993), прафесар (1995), сапраўдны член Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (2000).

Біяграфія Скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1963 годзе. Працавала настаўніцай у школе г. Мінска. З 1969 года ў Мінскім педагагічным інстытуце, з 1976 года ў Беларускім інстытуце фізічнай культуры, з 1992 года загадчык кафедры тэорыі методыкі фізічнага выхавання і спорту. З 1996 года галоўны спецыяліст аддзела гуманітарных навук ВАК Рэспублікі Беларусь.

Даследуе тэорыю і методыку фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту.

Навуковыя працы Русско-белорусский словарь по физической культуре и спорту. Мн., 2013 (у суаўт.); Оценивание учебных достижений учащихся и студентов. Мн., 2009 (у суаўт.).

Літаратура

Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК Катэгорыя:Педагогі Беларусі