Самін (таксама Сомін) — былы хутар у Навасёлкаўскім сель­савеце Пухавіцкага раёна. Не існуе з 1932 года.

Гісторыя У XVIII стагоддзі ўваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Двор Самін пазначаны на картах генеральнага межавання Расійскай імперыі канца XVIII стагоддзя, стаяў на рацэ Цітаўка. Уладанне Ратынскіх, потым Быкоўскіх. Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета.

У 1889 годзе землеўладальнікам ва ўрочышчы Самін быў праваслаўны надворны саветнік Уладзімір Сяргеевіч Папоў, было 484 дзесяціны зямлі.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць нацыяналізавана, на землях створаны хутары. Населены пункт не існуе з 1932 года.

Насельніцтва 1908 год — 12 двароў, 87 жыхароў 1917 год — 24 двары, 173 жыхары, усе беларусы

Культура Мова і лексіка хутара Самін зафіксавана ў «Краёвым слоўніку Чэрвеншчыны» (1929) Міколы Шатэрніка.

Крыніцы

Літаратура