Чарлз Ма́кінташ (; 29 снежня 1766,  — ) — шатландскі хімік і вынаходнік.

Біяграфія Чарлз Макінташ нарадзіўся ў Глазга ў сям’і вядомага фарбоўшчыка. Рана зацікавіўся навукай. У 1786 годзе пачаў працу на хімічнай фабрыцы, а ў 1797 годзе адкрыў уласную вытворчасць, першую ў Шатландыі фабрыку галыну. Разам з Чарлзам Тэнантам вынайшаў сродак для адбельвання тканін (хлоркавую вапну). Таксама вынайшаў працэс аднаўлення жалеза вокісам вугляроду, больш хуткі, чым вядомы ў той час працэс атрымання сталі.

Чарлз Макінташ — вынаходнік воданепранікальнага адзення, дзякуючы якому яго імя ўвайшло ў слоўнікі (плашч макінтош). Спрабуючы знайсці прымяненне прадуктаў перагонкі вугалю, ён выкарыстаў нафту, пабочны прадукт гэтай перагонкі, у якасці растваральніка каўчуку. Прапанаваў склейваць вопратку з кавалкаў насычанай гэтым саставам тканіны. Вырашыўшы праблемы, якія ўзнікалі з-за моцнага паху гумы, у 1823 годзе ён атрымаў патэнт, а ў 1836 годзе пачаў вытворчасць плашчоў «Макінтош», якія карысталіся вялікім попытам.

Стаў членам Каралеўскага таварыства ў 1823 годзе.

Спасылкі Біяграфія Чарлза Макінташа і гісторыя яго фабрыкі

Катэгорыя:Хімікі Вялікабрытаніі