Іларыён Паўлавіч Кірпічоў (1914—1999) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1940).
Біяграфія І. П. Кірпічоў нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 года ў вёсцы Якаўлевічы (цяпер — пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў на адной з ленінградскіх фабрык. У 1936 годзе Кірпічоў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях савецка-фінскай вайны, будучы камандзірам танка 15-га танкавага батальёна 13-й лёгкай танкавай брыгады 7-й арміі Паўночна-Заходняга фронту.
22 лютага 1940 года І. Кірпічоў апынуўся у акружэнні пад станцыяй Кямяря (цяпер — Гаўрылава Выбаргскага раёна Ленінградскай вобласці). Нягледзячы на тое, што з ладу выйшлі прыцэлы, танкісты вялі агонь па атакуючым фінам на працягу сутак, пратрымаўшыся да падыходу падмацавання.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 сакавіка 1940 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» малодшы камандзір Кірпічоў Іларыён быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 286.
У 1941 годзе І. П. Кірпічоў скончыў Арлоўскае танкавае вучылішча. Удзельнічаў у баях Вялікай Айчыннай вайны. У 1945 годзе ён скончыў Вышэйшую афіцэрскую бранятанкавую школу самаходнай артылерыі. У 1960 годзе ў званні падпалкоўніка Кірпічоў быў звольнены ў запас. Пражываў у Санкт-Пецярбургу. Памёр 10 лютага 1999 года, пахаваны на Паўночных могілках Санкт-Пецярбурга.
Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Падпалкоўнікі СССР