Царква ў імя Святога архангела Міхаіла — храм у в. Варонічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя Храм быў пабудаваны ў 1716 г. як уніяцкі. У 1768 годзе ў ім быў цудадзейны абраз Боскай Маткі, што завецца «Вароніцкай», у срэбнай рызе з залатой каронай. Другі храм быў збудаваны з дрэва ў 1838 г. (паводле іншых крыніц – у 1899 г.).
У 1920-х гадах царква была закрыта камуністычнымі ўладамі, будынак паступова разбураўся.
Варыянтная форма назвы: Вароніцкая Свята-Міхайлаўская царква Свята-Міхайлаўская царква Храм Святога архістратыга Міхаіла
Архітэктура Твор народнага дойлідства.
Гл. таксама Храмы Пухавіцкага раёна
Літаратура Памяць. Пухавіцкі раён. — Мінск: Беларусь, 2003. — С. 682—683. Праваслаўныя храмы на Пухавіччыне: Інфармацыйны даведнік. — Мар'іна Горка: Пухавіцкая цэнтральная бібліятэка; аддзел бібліятэчнага маркетынгу. — 2007. — С. 10.
Спасылкі Варонічы |Царква Святога Міхала Арханёла - http://www.radzima.org/ Царква ў імя Святога архангела Міхаіла (Варонічы, вёска; Пухавіцкі раён) - http://unicat.nlb.by/ Вороничская святыня - http://edinenie.by/
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2007. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2001. Вороничская святыня / Татьяна Дашкевич // Планета — Семья. ― 2014. ― № 5. ― С. 4―9. (Пабудавана ў 1899 г.)
Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Мінскай вобласці Катэгорыя:Варонічы (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1838 годзе Катэгорыя:1838 год у Беларусі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі