Гідрапарк (, ) — 8-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Левабярэжная» і «Дняпро».

Размешчана на Венецыянскім востраве ў паўночнай частцы парку культуры і адпачынку Гідрапарк. Адкрыццё станцыі было ўзгоднена па часе з адкрыццём першай чаргі зоны адпачынку.

Гісторыя Адкрыта 5 лістапада 1965 года. Пасажырапаток — 6,9 тыс. чал./суткі. Адна з нямногіх станцый у кіеўскім метро (разам з «Залатымі варотамі»), да якіх не падведзены іншы наземны грамадскі транспарт.

Канструкцыя Станцыя наземная адкрытая з 1 астраўной і 1 бакавой платформамі. Астраўная платформа прычынена навесам, абапіраецца на калоны, размешчаныя па цэнтры платформы. Бакавая платформа была пабудавана ў 1973 годзе на першым пуці (у кірунку руху цягнікоў да станцыі «Левабярэжная») і выкарыстоўвалася ў летні перыяд да 1987 года — да пабудовы другога выхаду.

Мае два выхады, злучаныя з падземнымі пераходамі пад лініяй метро. Другі выхад быў пабудаваны без закрыцця руху цягнікоў і адкрыты 30 снежня 1987 года, цяпер выкарыстоўваецца толькі ў летні перыяд.

Абсталяванне Афармленне станцыі ідэнтычна «Левабярэжнай» і «Дарніцы», станцыю адрознівае толькі выкарыстанне ў аздабленні зялёнай пліткі. Заходні выхад аформлены пано на тэму адпачынку кіяўлян.

Рэжым працы Адкрыццё — 05:10, закрыццё — 00:10.

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку: ст. «Лясная» — 06:06 ст. «Акадэмгарадок» — 5:44

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку: ст. «Лясная» — 0:34 ст. «Акадэмгарадок» — 0:14

Фотаздымкі

Спасылкі Старонка станцыі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Станцыя «Гідрапарк» на сайце «Свет метро»

Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна