Вайсковыя могілкі ў Кілі () — вайсковае пахаванне на тэрыторыі кільскіх Паўночных могілак (). У гэтым месцы былі пахаваны 992 вайскоўцы саюзніцкіх войскаў, большай часткай якія служылі ў вайсковай авіяцыі і загінулі ў Другую сусветную вайну. Сярод іх 766 брытанцаў, 148 канадцаў, 33 новазеландцы і 9 палякаў.
Могілкі былі пабудаваны Камісіяй Садружнасці па ваенных пахаваннях () па праекце архітэктара Філіпа Хепуорта (), якая таксама ажыццяўляе пастаянны догляд могілак.
Спасылкі Вайсковыя могілкі на сайце горада
Катэгорыя:Другая сусветная вайна Катэгорыя:Кіль (горад) Катэгорыя:Могілкі Германіі