Аляксандр Іосіфавіч Бабашы́нскі (,  — , ) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1945), прафесар (1946).

Біяграфія А. І. Бабашынскі нарадзіўся ў Віцебску. У 1932 годзе скончыў Данскі ветэрынарны інстытут. У 1933—1938 гг. працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам на Растоўскай абласной ветэрынарнай доследнай станцыі, з 1938 па 1948 год дырэктарам Ленінградскага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута. У 1949—1950 гг. і з 1962 па 1969 год у Віцебску — загадчык кафедры зоагігіены Віцебскага ветэрынарнага інстытута.

Навуковая дзейнасць А. І. Бабашынскі займаўся пытаннямі атручэння сельскагаспадарчай жывёлы ядавітымі раслінамі, даследаваў патагенез пры паратуберкулёзным энтэрыце буйной рагатай жывёлы, распрацаваў спосаб аптымізацыі мікраклімату свінарнікаў і птушнікаў шляхам выкарыстання цеплагенератараў і каларыфераў і інш.

Сярод апублікаваных прац: Чесотка у сельскохозяйственных животных (1938, 1944) Болезни свиней (1941) Стригущий лишай сельскохозяйственных животных (1944) Как ковать коня. В помощь молодому кузнецу (1944)

Літаратура

Спасылкі История кафедры гигиены животных // Сайт УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» (ВДАВМ) Каляндар знамянальных і памятных дат на 2015 год / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі; склад. М. М. Бяляцкая, А. В. Радзевіч, А. А. Саладчук — Віцебск, 2014. — 167 с.: іл. Российская национальная библиотека. Генеральный алфавитный каталог книг на русском языке (1725—1998)

Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС