Вялі́кая Во́смата — возера ў Гарадоцкім раёне ў басейне ракі Свіна́, за 33 км на паўночны захад ад горада Гарадок, сярод лесу.

Назва На думку І. Шарухі, назва возера складаецца з асноў -см- і -та- і азначае «балотнае возера»И. Н. Шарухо. Результаты анализа топонимического пласта информационного слоя культурных ландшафтов: на примере гидронимии Полоцкого Поозерья // Проблеми безперервної географічної освіти і картографії. Збірник наукових праць. Випуск 27. Харків, 2018. С. 68..

На думку Р. Аўчыннікавай, фармант -т- у складзе назвы Восмата і іншых гідронімаў Падзвіння звязаны з фіна-угорскім геаграфічным тэрмінам то «возера»Р. И. Овчинникова. Отражение древней физико-географической лексики в субстратной гидронимии бассейна Западной Двины финно-угорского происхождения // Вестник БГУ. Серия 2. № 2. Минск, 1993. С. 62..

На думку Ю. Трусмана, назва возера Восмата паходзіць ад фін. ahmatta, ahma, osma «расамаха»Ю. Ю. Трусман. Этимология местных названий Витебской губернии. Ревель, 1897. С. 60..

Гідраграфія Плошча паверхні 1,12 км². Даўжыня 2,56 км, найбольшая шырыня 0,67 км. Даўжыня берагавой лініі 7,26 км. Найбольшая глыбіня возера 8,8 м, сярэдняя 4,6 м. Аб’ём вады 5,21 млн м³. Плошча вадазбору 203 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м (на поўначы і поўдні месцамі да 10 м), параслі лесам, які падступае да ўрэзу вады. Літаральная зона вузкая, шырынёй 5—10, на ўсходзе да 10 метраў.

Дно спачатку пясчанае, пасля да глыбіні 7 м ілістае, глыбей выслана сапрапелем. На возеры 2 астравы агульнай плошчай 0,2 га. Возера эўтрофнае, праточнае. Надводная расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 4—90 м, падводная распаўсюджваецца на адлегласці 20—150 м ад берага.

На захадзе ў возера ўпадае рака Асмоціца, на поўдні выцякае рака Копань (злучае з возерам Беразінец); злучана пратокай з возерам Малая Восмата.

Фаўна У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, гусцяра і іншыя рыбы.

Іншае На Верхнім Падняпроўі і Павоччы ёсць рачныя назвы Осьма, Восьма, ОсмаВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 181, 200.Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 301—302.В. Н. Топоров. «Baltica» Подмосковья // Балто-славянский сборник. Москва, 1972. С. 255.. Ёсць літоўскія гідронімы Asveja, Ašva, Ašvija, AšmenaA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 49, 50.. Ад варыянтаў індаеўрапейскага *ak- / *ak'- паходзяць літоўскае «камень» і «вастрыё», якія маюць славянскія і іранскія адпаведнікіТопоров В. Н. Две заметки из области балтийской топонимии (этимологический аспект) // В. Н. Топоров. Исследования по этимологии и семантике. Т.4. Кн. 2. М., 2010. С. 74—77.. На Верхнім Павоччы ёсць назвы рэчак Гардата, АкатаўкаВ. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 293..

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Обалі Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна