Чарнігаўская (, ) — 11-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Дарніца» і «Лясная». Была адкрыта 4 кастрычніка 1968 года, пад назвай «Камсамольская» (у гонар 50-годдзя УЛКСМ). Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года.

Станцыя наземная. Мае два выхады да скрыжавання вуліцы Гната Хаткевіча і Браварскага праспекта, які працягваецца аўтамагістраллю () і вядзе на Чарнігаў (адсюль назва).

На паўночным баку ад станцыі размешчаны Лясны масіў і Камсамольскі масіў, з паўднёвага Сацгорад і прамзона.

Канструкцыя Пасадачная платформа размешчана пад пуцеправодам. Мае два вестыбюлі, функцыянальна пабудаваныя ў выглядзе шкляных аб’ёмаў; платформа параўнальна вузкая і не разлічана на цяперашнюю нагрузку. Да двух наземных вестыбюляў з пуцеправоду вядуць мосцікі, якія адначасова служаць дахам платформеннага ўчастка. Станцыя пабудавана паводле тыпавога праекта і аналагічная станцыям метро «Баграціёнаўская», «Філёўскі парк», «Піянерская» і «Кунцаўская» Філёўская лініі ў Маскве.

21 лістапада 1974 года праз высокі пасажырапаток на станцыі для высадкі пасажыраў была адкрыта дадатковая бакавая платформа (цяпер не эксплуатуецца, працавала да моманту адкрыцця ўчастка да станцыі «Лясная»).

Рэжым працы Адкрыццё — 5:45, закрыццё — 0:03.

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку: ст. «Лясная» — 5:53 ст. «Акадэмгарадок» — 5:51

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку: ст. «Лясная» — 0:41 ст. «Акадэмгарадок» — 0:07

Фотаздымкі

Спасылкі Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Станцыя «Чарнігаўская» на сайце «Свет метро»

Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна