Х’ю́га фон Ка́тэн (;  — ) — германскі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі.

Біяграфія

Сын прускага маёра, землеўладальніка.

Пасля камандавання 9-й пяхотнай дывізіяй незадоўга да пачатку вайны прызначаны губернатарам Майнца.

19 снежня 1914 года прызначаны камандзірам ХХIII рэзервовага корпуса.

31 ліпеня 1918 года прыняў ад генерала Гюнтэра фон Кірхбаха камандаванне 8-й арміяй, якая дзейнічала ў Прыбалтыцы. Заставаўся на чале арміі да 14 снежня 1918 года. Затым выйшаў у адстаўку і з’ехаў у Вісбадэн.

28 жніўня 1916 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite, 27 жніўня 1918 года атрымаў да яго дубовыя галіны.

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Германія)