Рэа́ктар-размнажа́льнікРэактар-размнажальнік // Беларуская энцыклапедыя. Т. 13. С. 531--532.Фізіка: вучэб. дапам. для 11-га кл. / В. У. Жылко, Л. Р. Марковіч. — 2-е выд. — Мінск: Народная асвета, 2014. — С. 237., ці рэактар-размножвальнік (, брыдэр) — ядзерны рэактар, які дазваляе напрацоўваць ядзернае паліва ў колькасці, якая перавышае патрэбы самога рэактара. Сыравінай для новага паліва служаць ізатопы, якія не могуць быць выкарыстаны ў традыцыйных энергетычных рэактарах, напрыклад, уран-238 і торый-232. Запасы гэтых ізатопаў больш чым у 100 разоў пераўзыходзяць запасы ўрану-235. Для ўран-плутоніевага паліўнага цыкла размножвальнікам з’яўляецца рэактар на хуткіх нейтронах (FBR, ад ). Пры гэтым у зоне размнажэння са збедненага ўрану, які складаецца, у асноўным, з 238-га ізатопа, атрымліваецца плутоній-239, які можа быць выкарыстаны ў рэактары, як новае ядзернае паліва.

Працуючыя рэактары Белаярская АЭС БН-600 — дзейнічае БН-800 — у працэсе энергапуска, першая электраэнергія праведзена ў снежні 2015 года.

Спыненыя рэактары БН-350 (Казахстан, г. Актау, былы Шаўчэнка) Superphénix (меў магутнасць 1,2 ГВт, у эксплуатацыі 1984—1997)

Зноскі

Літаратура

РЕАКТОР-РАЗМНОЖИТЕЛЬ // Физический энциклопедический словарь. / Главный редактор А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1983. РЕАКТОР-РАЗМНОЖИТЕЛЬ // Физическая энциклопедия. В 5 томах. / Главный редактор А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1988.

Спасылкі The Need for Fast Breeder Reactors // IAEA Fast Breeder Reactor Programs: History and Status, 2010, ISBN 978-0-9819275-6-5

Катэгорыя:Ядзерныя рэактары