«Крамбамбу́ля» — беларускі гурт, які выконвае музыку ў змяшаным стылі пад уплывам року ды поп-фолку. Заснаваны ў 2001 годзе Лявонам Вольскім ды музыкамі гурту «Hasta la Fillsta». Гурт выпусціў шэсць студыйных альбомаў, зборнік найлепшых песень ды два інтэрнэт-сінгла. Песні напісаны пераважна па-беларуску, а таксама па-польску і на некаторых іншых мовах.
Назва гурта паходзіць ад назвы аднайменнага напою. У 2005 годзе ў «Кліп-марафоне» песня «Турысты» перамагла ў намінацыі «Анімацыйныя кліпы», а «Абсэнт» — у намінацыі «Лірыка». У 2007 годзе гурт прыняў удзел у пазаконкурснай частцы фестывалю Басовішча-2007. Удзельнічалі ў фестывалі «Кубак Піва».
У 2010 склад гурта цалкам абноўлены (ад першага складу застаўся толькі Лявон Вольскі). У новым складзе гурт запісаў новы сінгл «Раз-два-тры — усе за стол!»Новы сінгл «Крамбамбулі» можна спампаваць у сеціве — Наша Ніва: першая беларуская газета.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і акцый пратэсту шэраг гуртоў і музыкаў трапілі пад негалосную забарону, Крамбамбуля таксама апынулася ў чорным спісе.Як адмяняюць канцэрты музыкаў з “чорнага спісу” / Tut.by Гурт быў вымушаны праводзіць канцэрты і прэзентацыі новых дыскаў за мяжой.
2011 год адзначаны альбомам «Драбадзі-драбада» з каверамі на папулярныя народныя песні свету, якія запісваліся на беларускай мове і на мове арыгіналу. Дыск вылучаецца выразным рокавым гучаннем. Песні гурта гучалі ў кароткаметражным фільме «Колер кахання» і стужцы 2010 года «Дастыш фантастыш». Апошні альбом, «Чырвоны штраль», убачыў свет у 2015 годзе, мае выразную партызанска-паўстанчую тэматыку; у музычным плане быў замацаваны ўхіл ад першапачатковай застольнай стылізацыі гурта да больш цяжкага гучання, якое, аднак, захавала іранічнасць і імкненне да музыкальных цытат і адсылак.
Па словах франтмэна, альбом «Чырвоны штраль» мусіць стаць апошнім у гісторыі гурта.Лявон Вольскі распускае Крамбамбулю: TUZIN.fm Аднак ён не спыняе сваё існаванне, працягваючы канцэртную дзейнасць.
У 2017 годзе адбыўся першы за апошнія 9 гадоў канцэрт гурта.«Крамбамбуля» ўпершыню за 9 гадоў выступіла ў Менску. ФОТА / Радыё Свабода
Дыскаграфія
Альбомы Застольны альбом (2002) Каралі раёну («Крамбамбуля 1½» 2003) Радыё Крамбамбуля 0,33 FM (2004) Сьвяточная (2007) The Best albo Belarusian Disco (2007) Drabadzi-drabada (2011) Чырвоны штраль (2015)
Сінглы «Dolce Vita» (2007) «Раз-два-тры — усе за стол!» (2010) «Толькі Перамога!»(2025)
Удзел у зборніках Наша музыка 1 (2003) — «Госці» Прэм’ер Тузін 2005 (2005) — «Турысты» Прэм’ер Тузін 2007 (2008) — «Таварыш Маўзэр»
Удзельнікі Лявон Вольскі: спеў, гітара, клавішы Алег Гарус: гітара, укулеле, спеў Павел Аракелян: саксафон, флейта, спеў Алесь-Францішак Мышкевіч: бас-гітара, спеў Андрэй Якубчык: труба, спеў Павел Мамонаў: ударныя Былыя ўдзельнікі: Сяргей Канановіч: гітара, дрыля-мандаліна (2001—2009) Уладзіслаў Плюшчаў: бас-гітара (2001—2010) Аляксандр Хаўкін: скрыпка, клавішы (2001—2009) Аляксандр Быкаў: ударныя (2001-2006) Юрась Жданаў: труба (2004-2007) Радаслаў (Радэк) Сасноўцаў: труба (2007-2012) Кастусь Карповіч: трамбон (2004-2012) Мікола Белановіч: ударныя, перкусія (2006-2010) Паўлюк Рысь: гітара (2009-2012) Сяржук Штэндэр: ударныя (2010-2012) Запрошаныя выканаўцы: Сяргей Міхалок: спеў (ад 2003) Аляксандр Кулінковіч: спеў (ад 2003) Гюнэш Абасава: спеў (2004 — альбом «Радыё Крамбамбуля 0,33 FM») Іншыя ўдзельнікі: Павел Кузюковіч: валторна (2004) Іван Галушка: трамбон (2004) Зміцер Ціхановіч: труба (2004) Уладзімір Федарук: акардэон (2004) Аляксандр Старажук: перкусія (2004) Павел Кудрын: флейта (2004) Улляна Найдзен: спеў (2007) Ганна Казлова: спеў (2007)
Літаратура
Спасылкі
«Мора, сонца і пальмы, і гарачы пясок, і цытрынавы сок...»: Цунамі пазітыву ад Крамбамбулі «Валянцінаўская Крамбамбуля» для закаханых у жыццё Гарачая Крамбамбуля на «Зімовым канцэрце» Ёсць нагода: «Крамбамбуля» выканала першую пяцігодку Крамбамбуля на Басовішчы-2007
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Лявон Вольскі
Катэгорыя:2001 год у музыцы Катэгорыя:Поп-рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі Катэгорыя:«Чорны» спіс дзеячаў мастацтва і творчых калектываў