Сырэ́ць (, ) — 43-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, канцавая на Сырэцка-Пячэрскай лініі, размешчана пасля станцыі Дарагажычы. Адкрыта 14 кастрычніка 2004 году. Назва — ад гістарычнай мясцовасці горада.
Канструкцыя Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі.
Апісанне Пры стварэнні архітэктурнага вобраза станцыі аўтары выкарысталі шэраг прыёмаў, нетыповых для папярэдніх кіеўскіх пілонных станцый. Карнізы над пілонамі былі развіты і пакрыты перфараванымі металічнымі пласцінамі з асвятленнем. Пілоны і шляхавыя сцены абліцаваныя белым мармурам са стужкамі з квадратнай чырвонай смальты розных адценняў, якая ўзмацняе візуальны кантраст з падлогай, выкананай са светла-шэрага паліраванага граніту і габра. У месцах прымыкання пілонаў да падлогі зроблены пераход з лякальных гранітных дэталяў.
Вось цэнтральнай залы выдзелена дзвюма светлавымі вертыкалямі, створанымі калонамі з нержавеючай сталі ў тарцы на фоне вялікага пано са смальты. З процілеглага боку цэнтральнай залы ў эскалатарны нахіл накіраваны зенітныя ліхтары наземнага вестыбюля.
Маецца адзін наземны вестыбюль, злучаны са станцыяй чатырохстужачнымі аднамаршавымі эскалатарамі вытворчасці Крукаўскага вагонабудаўнічага завода.
Першы паверх вестыбюля займае пасажырская зона з касамі, на другім размешчаны тэхналагічныя памяшканні метрапалітэна. Паблізу станцыі размешчана аднайменная чыгуначная платформа прыгарадных цягнікоў і Сырэцкі лесапарк.
Недахопы станцыі Адна з праблем — няўдалае размяшчэнне станцыі. Вакол выхаду з метро амаль няма жылых дамоў, затое ёсць вялікі, непапулярны сярод кіяўлян дэндрапарк. Побач са станцыяй размешчаны прыпынак гарадской электрычкі Сырэць.
Фотаздымкі
Рэжым працы Адпраўленне першага цягніка ў напрамку: ст. «Чырвоны хутар» — 06:00
Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку: ст. «Чырвоны хутар» — 23:52
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Расклад руху электрацягнікоў па платформе Сырэць .
Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна