Галавахордавыя (Cephalochordata) — адзіны падтып бесчарапных хордавых жывёл. Маюць прымітыўную будову, хоць усе прыкметы хордавых у іх выразныя.
Апісанне Дробныя (1,5—8 см даўжынёй) рыбападобныя марскія жывёлы. Чэрап адсутнічае. Цела складаецца з тулава і хваста, сціснута з бакоў, сегментаванае, з плаўніковай складкай (парных плаўнікоў няма).
Цела пакрыта аднаслойным эпідэрмісам, пад ім знаходзіцца слой студзяністай злучальнай тканкі. Шкілет прадстаўлены хордай, якая пачынаецца ў пярэдняй частцы цела, перад мозгам. Косці адсутнічаюць. Крывяносная сістэма замкнёная, сэрца прадстаўлена скарачальным сасудам, кроў бясколерная (не ўтрымліва дыхальных пігментаў). Дыханне шчэлепнае. Мускулатура папярочна-паласатая, сегментаваная. Мозг адсутнічае, але маюцца дзве пары цэрэбральных долей і цэнтральная нервовая сістэма.
Лічынкі плаваюць у вадзе з дапамогай раснічак.
Пашырэнне Пашыраны ў асноўным у тропіках, сустракаюцца ва ўмераных водах. Насяляюць мелкаводдзі. Звычайна трымаюцца на пясчаных грунтах, дзе закопваюцца, выставіўшы вонкі пярэднюю частку цела.
Налічваецца каля 35 відаў, падзеленых на 3 сямействы.
Асаблівасці біялогіі Кормяцца планктонам.
Раздзельнаполыя, апладненне вонкавае.
Гл. таксама Ланцэтнікі Хордавыя
Зноскі
Літаратура Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск : Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6 Жизнь животных. В 7-ми тт. Т. 4. Рыбы / Под ред. Т. С. Расса. — М.: Просвещение, 1983.