Бара́навіцкі абласны́ камітэ́т Камуністы́чнай па́ртыі Белару́сі — орган кіравання Баранавіцкай абласной партыйнай арганізацыяй КП Беларусі (1939—1954 гады).

Гісторыя Баранавіцкая вобласць утворана 4 снежня 1939 года на тэрыторыі былых Палескага і Навагрудскага ваеводстваў Польшчы, далучаных да СССР у верасні 1939 года. Цэнтр — Баранавічы.

У 1954 годзе вобласць была ліквідаваная, яе раёны ўвайшлі ў склад Брэсцкай, Гродзенскай, Маладзечанскай і Мінскай абласцей.

Першыя сакратары абкама Іван Пятровіч Тур (4 снежня 1939 — сакавік 1941) Аляксандр Іванавіч Савалаў (сакавік 1941 — 8 жніўня 1941) Пётр Венядзіктавіч Бандарэнка (2 кастрычніка 1942 — 20 ліпеня 1944) (падпольны) Васіль Яфімавіч Чарнышоў (19 сакавіка 1943 — ліпень 1944) Іван Пятровіч Тур (20 ліпеня 1944 — ліпень 1946) Васіль Іванавіч Закурдаеў (ліпень 1946 — люты 1949) Васіль Емяльянавіч Самуцін (люты 1949 — ліпень 1950) Мікалай Пракопавіч Пакроўскі (ліпень 1950 — 1952) Іван Фролавіч Клімаў (1952 — жнівень 1953) Сяргей Восіпавіч Прытыцкі (жнівень 1953 — 1954)

Другія сакратары Пётр Венядзіктавіч Бандарэнка (1940 — 2 кастрычніка 1942 года) Фёдар Аляксеевіч Баранаў (2 кастрычніка 1942 — 20 ліпеня 1944 года) Васіль Яфімавіч Чарнышоў (20 ліпеня 1944 года — кастрычнік 1946 года) Васіль Емяльянавіч Самуцін (кастрычнік 1946 года — люты 1949 года) Мікалай Пракопавіч Пакроўскі (люты 1949 года — ліпень 1950 года)

Літаратура Центральный комитет КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б): Историко-биографический справочник / Сост. Ю. В. Горячев. М., 2005.

Катэгорыя:Абласныя камітэты КПБ Катэгорыя:Гісторыя Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Мінскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Баранавічаў Катэгорыя:З’явіліся ў 1939 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1954 годзе