Махаві́к зялёны, казляк, заячы баравік (Xerocomus subtomentosus) — шапкавы базідыяльны грыб роду сямейства .

Біялагічнае апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Дыяметр шапкі 4—10 см. Шапка пукатая, падушкападобная, аксамітавая, часам у трэшчынах. Колер аліўкава-буры, аліўкава-карычневы. Мякаць шчыльная, з прыемным пахам і смакам, крыху жаўтаватага колеру. Трубачкі прырослыя, жоўта-зялёнага колеру. Ножка дыяметрам 1—2 см і даўжынёй да 12 см, суцэльная. Споры верацёнападобныя, выцягнутыя, гладкія.

Растуць у розных лясах. Пладовыя целы з'яўляюцца ў чэрвені—верасні. Грыб ядомы.

Літаратура

Спасылкі Моховик зелёный, или моховик красный — Xerocomus subtomentosus (Fr.) Quel // Экологический центр «Экосистема» Xerocomus subtomentosus // MycoBank

Катэгорыя:Балетавыя (сямейства) Катэгорыя:Ядомыя грыбы