Данэ-заа (саманазва: ᑕᓀᖚ, літаральна "сапраўдныя людзі"), у мінулым вядомы як бабры () — паўночны атабаскі народ, карэнныя жыхары Канады. Агульная колькасць (2014 г.) - 2441 чал.

Да канца XVIII ст. данэ-заа насялялі паўночную частку Альберты і Брытанскай Калумбіі, займаліся паляваннем і збіральніцтвам. Асноўную сацыяльную адзінку складалі паляўнічыя групы па 25 - 35 чалавек. Пераважалі часовыя паселішчы з жытламі, падобнымі на тыпі і буданы.

У XVIII ст. данэ-заа ваявалі з кры, што захоплівалі іх традыцыйныя тэрыторыі. На мяжы XVIII - XIX стст. паміж імі было заключана перамір'е і ўсталявана мяжа. З 1793 г. мелі кантакты з еўрапейскімі гандлярамі, паляўнічымі і перасяленцамі. Актыўна ўдзельнічалі ў футравым гандлі. У 1900 г. быў падпісаны дагавор з урадам Канады.

У нашы дні большасць данэ-заа займаюцца сельскай гаспадаркай або працуюць у нафтавай прамысловасці. Толькі на поўначы некаторыя групы часткова захоўваюць лад жыцця сезонных паляўнічых. Вядуцца перагаворы з уладамі Альберты і Канады аб заключэнні новага дагавора.

Спасылкі Dane-zaa (Beaver) - The Canadian Encyclopedia Dane Wajich - Dane-zaa Stories & Songs: Dreamers and the Land Beaver Indian Language (Dane-zaa, Dunne-za) Sarcee Culture and History Beaver Countries and Their Cultures

Катэгорыя:Атабаскі Катэгорыя:Народы Канады