Міхаіл Міхайлавіч Громаў (, , — ) — савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік авіяцыі (1944), Герой Савецкага Саюза (1934), заслужаны лётчык СССР (1925), прафесар (1937).
У Чырвонай Арміі з 1918 года. Скончыў школу лётчыкаў у 1918 годзе. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1934 годзе ўсталяваў рэкорд далёкасці палёту. У 1937 годзе разам з А. Б. Юмашавым і С. А. Даніліным здзейсніў бесперасадачны пералёт Масква-Паўночны полюс-Сан-Джасінта (ЗША). У часы Вялікай Айчыннай вайны на фронце са снежня 1941 года — камандзір авіядывізіі, камандуючы ВПС Калінінскага фронту. Пасля вайны на камандных пасадах у ВПС. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1937-50 гадах.
Спасылкі
Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Генерал-палкоўнікі СССР Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках