Кіры́ла Кажамя́ка (Курыла Кажамяка, Мікіта Кажамяка) — вобраз чарадзейных усходне-славянскіх казак і паданняў; асілак, пераможца змея.
У казках пра Кірылу Кажамяку зліліся матывы міжнароднага казачнага сюжэта і мясцовага падання Кіеўскай Русі, якое сустракаецца ў «Аповесці мінулых гадоў», «Ніканаўскім летапісе» і інш. Паводле гэтага падання, юны Кажамяка, які можа разарваць сырамятную шкуру, вырваць у быка на бягу кавалак шкуры, перамагае волата-печанега і вырашае перамогу на карысць Русі. У заключным эпізодзе некаторых казак пра Кірылу Кажамяку асілак запрог змея ў вялікі плуг і ўзараў глыбокую баразну (аж да самага мора). Ва Украіне дагэтуль паказваюцца т.зв. «Зміевы» валы, якія лічацца рэшткамі гэтай баразныБиографический словарь. 2000..
Сюжэт пра Кірылу Кажамяку мае шмат агульнага з польскім паданнем пра змеяборца Крака і з сербскай эпічнай песняй пра змеяборца Дойчына.
У кінематографе У фільме «Кашчэй Бессмяротны» гэту роля выканаў акцёр С. Д. Сталяроў. — — савецкі мультфільм, рэжысёр Ніна Васіленка — «Мікіта Кажамяка» — мультфільм, рэжысёры Юрый Чаранкоў і Зоя Трафімава — — украінскі мультфільм, рэжысёр Манук Дэпаян
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Асілкі Катэгорыя:Беларускі фальклор Катэгорыя:Украінскі фальклор Катэгорыя:Рускі фальклор