Арэх чорны (Juglans nigra) — від лістападных дрэў з сямейства арэхавых.
Апісанне Дрэва вышынёй да 40 метраў з цёмнай, амаль чорнай карой, пакрытай глыбокімі расколінамі.
Лісце даўжынёй 25-50 см, чарговае, непарнапёрыстае, з 11-23 даўгавата-яйкападобнымі светла-зялёнымі лісточкамі. Лісточкі даўжынёй 6-10 см, шырынёй да 3 см, паступова звужваюцца да верхавіны, аснаванне закругленае, злёгку нераўнабокае, край няправільна-дробназубчасты.
Плод зялёны, шарападобны або грушападобны, дыяметрам 3,5—5 см, пакрыты залозістымі валасінкамі. Эндакарпій (арэх) круглы або яйкападобны, завостраны на вяршыні, з тоўстай шкарлупінай, нагадвае грэцкі арэх.
Пашырэнне Натуральны арэал віду — Паўночная Амерыка (ЗША і Канада). У 1629 годзе арэх чорны быў завезены ў Еўропу. На Беларусі самы вядомы экзэмпляр расце ў сядзібным парку ў в. Нача (Ляхавіцкі раён).
Крыніцы
Катэгорыя:Арэхавыя Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі