Лонданская школа эканомікі і палітычных навук (, LSE) — падраздзяленне Лонданскага ўніверсітэта. Школа заснавана ў 1895 годзе. Дэвіз школы «rerum cognoscere causas», прыняты ў 1922 годзе, азначае «спазнай прычыну рэчаў».
Гісторыя thumb|240px|Лагатып thumb|200px|Навучальны кампус Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук, Хагтан-стрыт Рашэнне стварыць школу было прынята 4 жніўня 1894 года чатырма фабіянцамі за сняданкам у Бора Фарм (Borough Farm) каля Мілфарда (графства Сурэй) — Беатрысай і Сідні Вебамі, Грэмам Уолесам і Джорджам Бернардам ШоуLSE History на афіцыйным сайце ЛШЭ . — 10.10.2008..
У 1900 годзе ЛШЭ далучылася да Лонданскага ўніверсітэта на правах факультэта эканомікі і да сённяшняга дня застаецца спецыялізаваным навучальна-даследчым інстытутам, адзіным такога роду ў Вялікабрытаніі.
Хутка развіваючыся ў наступныя гады школа размясцілася ў самым цэнтры Лондана на Клэр-Маркет і Хагтан-стрыт. У 1920 годзе першы камень у падмурак Старога будынка на Хагтан-стрыт заклаў кароль Георг V.
У гады Другой сусветнай вайны школа пераязджала часова ў Кембрыдж.
У паваенныя гады школа ўвесь час пашыралася, па-ранейшаму займаючы месца ў цэнтры Лондана паміж Лінкальнс-Ін-Філдс і Олдвіч па суседстве з Каралеўскім палацам правасуддзя.
Лонданская школа мае вялікі ўплыў, дзякуючы сваім сувязям у свеце палітыкі, бізнесу і права. Станам на люты 2009 год каля 32 % былых і дзейсны глаў дзяржавы вучыліся ці выкладалі ў ЛШЭ; 28 членаў Палаты абшчын Брытанскага парламента і 42 члены Палаты лордаў таксама вучыліся ці выкладалі ў ЛШЭ.Пра LSE на сайце Лонданскай школы эканомікі
У 1989 годзе ЛШЭ адкрыла Летнюю школу эканомікі ў Лондане, у 2004 годзе — у Пекіне.
Сучасная структура школы thumb|200px|Будынак Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук з боку вуліцы Олдвіч
У наш час у школе на пастаяннай аснове (full-time) навучаецца каля 9000 студэнтаў з розных краін свету (больш як са 140 за ўвесь час існавання школы), у тым ліку 32 % з Злучанага каралеўства, 19 % з краін ЕС і 49 % з іншых краін свету.
Навучальная структура ЛШЭ ўключае 23 кафедры (Departments), якія ахопліваюць шырокі спектр грамадскіх навук: эканоміка, права, сацыялогія, фінансы, бухгалтарскі ўлік, менеджмент, антрапалогія і інш.Факультэты ЛШЭ Бібліятэка ЛШЭ з'яўляецца самай буйной у свеце бібліятэкай па грамадскіх навуках. Заснаваная ў 1896 годзе яна вядомая ў свеце як Брытанская бібліятэка палітычных і эканамічных навук. Фонды бібліятэкі налічваюць больш за чатыры мільёны адзінак кніг і звыш 20000 найменняў друкаваных часопісаў. Агульная даўжыня паліц, да якіх маецца свабодны доступ чытачоў бібліятэкі, складае 50 км. У бібліятэцы прадстаўлена літаратура на ўсіх асноўных еўрапейскіх мовах. Бібліятэка мае падпіску на 20000 электронных часопісаў.
Лонданская школа эканомікі мае некалькі гасцініц-інтэрнатаў для студэнтаў, размешчаных у розных раёнах Лондана, як правіла, недалёка ад навучальных будынкаў.
Кіраўнікі школы thumb|right|200px|Галоўны ўваход у Лонданскую школу эканомікі і палітычных навук Школу ўзначальвалі: 1895—1903 — Уільям Х'юінс 1903—1908 — сэр Хэлфард Макіндэр 1908—1919 — Уільям Пембер Рыўс 1919—1937 — сэр (пазней — лорд) Уільям Беверыдж 1937—1957 — сэр Александэр Кар—Саўндэрс 1957—1967 — сэр Сідні Кэйн 1967—1974 — сэр Вальтэр Адамс 1974—1984 — прафесар лорд Ральф Дарэндорф 1984—1989 — доктар Індрапрасад Патэль 1990—1996 — сэр Джон Эшуарт 1997—2003 — прафесар (пазней — лорд) Энтані Гідэнс 2003—2011 — сэр Говард Дэйвіс 2011—2012 — прафесар 2012 — цяперашні час — прафесар
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі thumb|200px|Унутры старога будынка Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук thumb|200px|У бібліятэцы Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук + Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, у розныя гады супрацоўнічалыя з Лонданскай школай эканомікі і палітычных навукГод Імя лаўрэата Намінацыя1925 Джордж Бернард Шоу Літаратура1950 Ральф Банч Прэмія міру1950 Бертран Расэл Літаратура1959 Філіп Ноэль-Бэйкер Прэмія міру1972 Джон Хікс Эканоміка1974 Фрыдрых Хаек Эканоміка1977 Джэймс Мід Эканоміка1979 Артур Льюіс Эканоміка1990 Мертан Мілер Эканоміка1991 Рональд Коўз Эканоміка1998 Амарція Сен Эканоміка1999 Роберт Мандэл Эканоміка2001 Джордж Акерлоф Эканоміка2007 Леанід Гурвіч Эканоміка2008 Пол Кругман Эканоміка2010 Крыстафер Пісарыдэс Эканоміка
Гл. таксама Брытанская бібліятэка палітычных і эканамічных навук
Спасылкі
Сайт школы
Катэгорыя:Універсітэты Англіі Катэгорыя:Лонданскі ўніверсітэт Катэгорыя:Эканамічныя навучальныя ўстановы Катэгорыя:Лонданская школа эканомікі і палітычных навук