Яку́ты (саманазва саха́) — цюркскі народ, карэннае насельніцтва Якуціі. Жывуць таксама ў іншых рэгіёнах Расіі, ЗША, Канадзе, Кітаі і іншых краінах. Агульная колькасць (2013 г.) — каля 487 тыс.Yakut

Паходжанне Паходжанне якутаў з'яўляется складанай праблемай для этнолагаў і генетыкаў, паколькі якуты з'яўляюцца цюркамоўным народам і падобна многім іншым цюркам займаюцца пераважна пашавай жывёлагадоўляй, аднак генетычна блізкія да народаў, што размаўляюць на ўральскіх мовахHuman evolution in Siberia: from frozen bodies to ancient DNA.

Паводле паданняў саміх якутаў, іх продкі прыйшлі на тэрыторыю Якуціі з поўдню, меркавана з паўночна-заходняга ўзбярэжжа БайкалаВасилий Ушницкий, К проблеме происхождения народа саха . Цікава, што ў Якуціі шырока распаўсюджаны тапонімы, блізкія па гучанню да назвы знакамітага возераЮ. П. Похабов, ТАЙНА НАЗВАНИЯ ОЗЕРА БАЙКАЛ. Хаця вусныя сведчанні не дазваляюць ясна вызначыць час перасялення, археалагічныя матэрыялы дазваляюць лічыць, што гэта адбылося да XIV ст. да н. э. У 1976 г. у басейне сярэдняй Лены была адкрыта Кулун-Атахская археалагічная культура, якая належала якутам. Яна прадстаўлена аднатыпнымі селішчамі жывёлагадоўцаў (XIV — XVI стст.), якія умелі апрацоўваць жалеза, рабілі кераміку і лукі з касцянымі накладкамі. Рэчы, знойдзеныя ў Кулун-Атахскіх селішчах і пахаваннях, маюць шмат агульнага са знаходкамі з археалагічных культур Прыбайкалля, Заходняй і Паўднёвай Сібіры першай паловы 1 тысячагоддзя да н. э.Ушницкий В. В., КУЛУН-АТАХСКАЯ АРХЕОЛОГИЧЕСКАЯ КУЛЬТУРА НА СРЕДНЕЙ ЛЕНЕ В СВЕТЕ ЭТНОГРАФИЧЕСКИХ И ФОЛЬКЛОРНЫХ ДАННЫХ Такім чынам, якуты могуць быць нашчадкамі групы уральскіх народаў, што ў перыяд экспансіі цюркаў засвоілі іх мову і качавы лад жыцця, а потым пад ціскам манголаў або буратаў перасяліліся на поўнач. Лінгвісты і генетыкі адзначаюць, што на новым месцы пасялення якуты асімілявалі папярэдняе старажытнае насельніцтва, пазней групы эвенкаў і буратаўХаритонов Л. Н., Самоучитель якутского языка. — Якутск: Якутское книжное издательство, 1987. С. 4Иванов В. Н., Якуты // Народы России: Энциклопедия. / Главный редактор В. А. Тишков. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1994. С. 430ГЕНЕТИКИ УТОЧНЯЮТ ПРОИСХОЖДЕНИЕ ЯКУТОВБайтасов Р. Р., К ВОПРОСУ О РОДСТВЕ УРАЛЬСКИХ, ПАЛЕОАЗИАТСКИХ, ТУНГУСО-МАНЬЧЖУРСКИХ И ТЮРКСКИХ ЯЗЫКОВ.

У выніку міграцыі на поўнач якуты былі вымушаны прыстасоўвацца да новых экалагічных умоў, запазычваць традыцыі тубыльцаў і адмаўляцца ад ужо вядомых ім набыткаў, у тым ліку пісьмаДревняя история якутов. Яны асвоілі не толькі прыдатныя для жывёлагадоўлі землі сярэдняй Лены, але і яе таёжных прытокаў, дзе былі вымушаны аддаваць больш увагі паляванню і рыбалоўству. Ва ўмовах прыпалярнай тундры перасяленцы сталі трымаць аленяў. У першай чвэрці XVII ст., калі ў землях якутаў з'явіліся рускія, тыя ўжо насялялі міжрэчча Лены і Амгі, берагі Вілюя, прасунуліся да вусця Алёкмы і вытокаў Яны.

Гісторыя

У 1623 г. на тэрыторыі Якуціі з'явіліся рускія казакі. Галоўным цэнтрам экспансіі Расіі ў гэтым рэгіёне стаў заснаваны ў 1634 г. Ленскі астрог (пазней Якуцк). У 1638 г. у складзе Расіі афіцыйна быў створаны Якуцкі павет. Для павелічэння мясцовага рускага насельніцтва з сярэдзіны XVII ст. царскі ўрад практыкаваў высылку асуджаных. Падобна іншым сібірскім народам, якуты прымушаны былі выплочваць ясак. Толькі ў 1654 г. карэннае насельніцтва павета выплаціла 8724 сабаліных футраў і 2142 лісіных футраўИстория республики Саха (Якутия) . Акрамя афіцыйных пабораў, існавала вымагальніцтва з боку казакоў.

У 1634 г., 1636—1637 гг., 1639—1640 гг. і 1642 г. якуты паднімалі паўстанні супраць рускіх, але з-за раз'яднанасці і адсталай зброі цярпелі паражэнні. Многія ясачныя якуты былі вымушаны пакідаць родныя месцы і рухацца па рацэ Лена на поўнач і ўглыб таёжных тэрыторый уздоўж яе прытокаў. Ужо ў канцы XVII ст. якуцкія паселішчы ўзніклі на рацэ Хатанга, каля нізоўяў Енісея, у нізоўях Яны, на Ахоцкім моры, Калыме і г. д.Парникова А. С., О расселении якутов в XVII—XVIII вв. У працэсе гэтага перасялення якуты сутыкаліся з эвенкамі, эвенамі, юкагірамі, часткова пераймалі іх звычаі і культуру, але захоўвалі сваю мову.

З другога боку, прыход рускіх садзейнічаў распаўсюджанню новых заняткаў. У 1652 г. 6 высланых рускіх сялян заснавалі першае на якуцкіх землях земляробчае паселішча — Амга. У 1868 г. з 17 сем'яў земляробаў Амгінскай воласці 10 былі якуцкіміЕфремов Н. Н., Формирование и развитие культуры межэтнических отношений в Якутии (на примере исторической и культурной адаптации первых русских земледельцев). Практыкаваліся сумесныя шлюбы паміж рускімі мірнымі перасяленцамі і якутамі. Нашчадкі ад іх аднолькава добра валодалі рускай і якуцкай мовамі.

Хаця ўлады Расійскай імперыі працягвалі палітыку перасялення і высылкі, у XVIII — XIX стст. рускае насельніцтва Якуціі вырасла неістотна, бо назіраўся яго адток на землі Паўднёва-Усходняй Сібіры, больш прыдатных для земляробства. Затое колькасць якутаў расла. Згодна дадзеным перапіса насельніцтва 1897 г., у Якуцкай вобласці жыло 269 880 чал. З іх 82,1 % былі якутамі, 11,4 % — рускімі, беларусамі і ўкраінцамі, 5,8 % — прадстаўнікамі іншых карэнных народаўИстория переписи Якутии . Такім чынам, з 1719 г. да 1897 г. колькасць якутаў павялічылася ў 6,4 разоўБорисов А. А., К ИЗУЧЕНИЮ ДИНАМИКИ ЧИСЛЕННОСТИ ЯКУТОВ В XIX В.. 95,8 % якутаў займалася жывёлагадоўляй, 58,8 % — земляробствам, 69,4 % — паляваннем і рыбалоўствам, 82,8 % — транспартным промыслам, 95,4 % наймаліся падзёншчыкаміВ. Н. Иванов, ПИСЬМО "ЯКУТСКОЙ ИНТЕЛЛИГЕНЦИИ"А. Е.КУЛАКОВСКОГО.

У XVIII ст. па прапанове Вітуса Берынга адбылася хрысціянізацыя якутаў, пачалося навучанне выбраных дзяцей рускай мове. У 1851 г. была складзена першая граматыка якуцкай мовы на аснове кірыліцы. У 1895 г. яна была значна ўдасканаленаАйта Фэгтеборг, Якутская письменность в прошлом . К канцу XIX ст. з'явіліся інтэлектуалы якуцкага паходжання, якія супрацоўнічалі з расійскімі ўладамі, аднак клапаціліся пра суайчыннікаў. У 1906 г. яны стварылі першую нацыянальную культурную арганізацыя «Саюз якутаў».

У 1918—1920 гг., 1922—1923 гг. на тэрыторыі Якуціі адбывалася вострая барацьба паміж бальшавікамі і антысавецкімі сіламі. Каб прыцягнуць тубыльцаў на свой бок, у 1922 г. савецкі ўрад даў дазвол на абвяшчэнне аб стварэнні Якуцкай АССР у складзе РСФСР. У 1927 г. частка якутаў стварыла Млада-якуцкую савецкую сацыялістычную партыю канфедэралістаўЯкутские восстания в СССР, што імкнулася да павышэння статусу Якуціі і яе раўнапраўнаму ўваходжанню ў склад СССР. У розныя ўлусы былі адпраўлены прадстаўнікі партыі для арганізацыі ўзброенай дэманстрацыі якутаў. На працягу 1927 — 1928 гг. іх выступленні былі задушаны, а ўдзельнікі рэпрэсаваны. Разбурэнню традыцыйнага ладу жыцця садзейнічала калектывізацыя.

Якуты разам з іншымі народамі СССР удзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Якуты былі прадстаўлены ў розных родах войск, добра зарэкамендавалі сябе як умелыя лыжнікі і трапныя стралкі. 24 чалавекі сталі Героямі Савецкага СаюзаЯКУТИЯ В ГОДЫ ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ. У 1941—1942 гг. з-за засухі адбыўся неўраджай. Харчовыя пастаўкі на фронт не былі скарочаны, і гэта прывяло да голаду, павелічэнню смяротнасці ад недаядання і хвароб.

У пасляваенны час у сувязі з пачаткам эксплуатацыі радовішчаў дыяментаў і будаўніцтвам БАМ колькасць насельніцтва Якуціі павялічвалася пераважна за лік міграцыі насельніцтва з іншых рэгіёнаў СССР. Ужо ў 1959 г. якуты складалі меней за 50 % ад усіх жыхароў Якуціі. У 1979 г. — толькі 37,4 %.

Колькасць якутаў у СССРДинамика численности населения оленеводческих народов Якутии : 1926 г. 1939 г. 1959 г. 1970 г. 1979 г. 1989 г. 235926 233173 225053 285749 313917 355235

У другой палове 1980-ых гг. пачалося паступовае адраджэнне якуцкай нацыянальнай культуры. У наш час яно ўвасабляецца ў дзейнасці якуцкіх нацыянальна-культурных абшчын у Якуціі, Краснаярскім краі і Санкт-Пецярбургу. У 2002 г. узнікла якуцкае грамадска-палітычнае аб'яднанне «Хоhуун».

Культура

Заняткі Асноўны традыцыйны занятак якутаў — жывёлагадоўля. Гэтаму садзейнічала наяўнасць выдатных пашаў у міжрэччы Амгі і Лены. У рускіх пісьмовых крыніцах XVII ст. якуты называліся «конным народам». Якуты вывялі пароду канёў, звыклую да кантынентальнага клімату і перападу тэмператур. Узімку якуцкія коні абрастаюць доўгай поўсцю. Яны не пераборлівы ў ежы, вельмі цягавіты. Табуны прадстаўлены самім сабе і здабываюць корм, грабучы снег капытамі. Толькі маладняк застаецца ў адчыненых загонахЯкутская лошадь. У мінулым клопат аб канях лічыўся цалкам мужчынскім. Жанчыны сачылі за статкамі кароў. Малочных кароў трымалі ля гаспадаркі, запасалі для іх на зіму сена. Астатнія каровы, падобна каням, на працягу года здабывалі падножны корм самастойнаСкотоводство у якутов.

У выніку руху якутаў на поўнач і таёжныя раёны, дзе ўмовы для трымання канёў і кароў былі неспрыяльнымі, яны здолелі асвоіць аленегадоўлю. Большасць даследчыкаў мяркуе, што звычай трымаць аленяў быў запазычаны ў эвенкаў і эвенаў, але некалькі зменены. Тунгускія народы выкарыстоўвалі аленяў у першую чаргу як транспартны сродак, а качавалі для змены месцаў для палявання. Якуты ператварылі аленегадоўлю ў важную галіну атрымання скур і мяса. Перакачоўкі статкаў арганізоўваліся для лепшага напасу жывёлыСеверные якуты — оленеводы . Дакладны час пераходу паўночных якутаў да аленегадоўлі не вядомы. Хутчэй, гэта здарылася ў XVII ст. Аднак, вядома група якутаў-аленёкцаў, што трымалі аленяў здаўнаОленеводство, собаководство, отрасли, появившиеся в хозяйстве якутов позже . У нашы дні пераважае інтэнсіўная аленегадоўчая гаспадарка, якая прадугледжвае наяўнасць агароджаных пашаў, сучаснай сувязі і брыгадных метадаў працы.

Дапаможнай галіной у паўночных рэгіёнах таксама стала сабакагадоўля. Якуты выкарыстоўвалі сабак як транспартны сродак, з іх дапамогай палявалі. У арктычных раёнах, сабака быў амаль адзінай свойскай жывёлай, якая выконвала самыя розныя абавязкіХозяйственно-экономические проблемы ездового собаководства. Перспективы его возрождения в малых масштабах.

Важнымі традыцыйнымі заняткамі былі паляванне і рыбалоўства. Паляўнічыя здабывалі лася, дзікага аленя, мядзведзя, дзіка, футравых звяроў (лісу, пясца, собаля, вавёрку, гарнастая, куніцу, расамаху) і іншых жывёл. Быў вядомы прыём — паляванне з быком. Паляўнічы падкрадаўся да здабычы, хаваючыся за быка, якога гнаў перад сабой. Акрамя таго, пераследвалі дзічыну на канях, часам з дапамогай сабак. Палявалі з дапамогай лука, дзіды, з XVII ст. — агнястрэльнай зброі. Рыбу лавілі на рэках і азёрах пераважна з дапамогай сетак, якія рабілі з конскіх валасоў, травы. Выкарыстоўвалі пасткі з кары бярозы. Асаблівае значэнне рыбалоўства мела на поўначы, аднак і на поўдні яно давала харч і прыбытак для бедных сем'яў.

Земляробства з'явілася ў XVII ст. пад уплывам прыходам рускіх. Да канца XIX ст. яно набыло асабліва важны характар на паўднёвым усходзе Якуціі, на рацэ Алёкме. Вырошчвалі пераважна збожжавыя культуры. У XX ст. шырока распаўсюдзіліся бульба і розныя віды гародніны. Разам з земляробствам распаўсюдзілася ўтрыманне свінняў, курэй, авечак і г. д.

Яшчэ да прыходу продкаў якутаў на тэрыторыю Якуціі ў іх вылучылася рамяство металургаў. У якуцкіх эпічных паданнях узгадваюцца кавалі і ювеліры, а таксама іх разнастайныя вырабы з жалеза, золата і срэбра. З XVIII ст. прасочваецца пэўная спецыялізацыя кавалёў. Прафесія каваля з'яўлялася спадчыннай. Якуты лічылі, што кавалі валодаюць асаблівым звышнатуральным моцам і ў некаторых выпадках могуць супернічаць з шаманаміВладимир Фёдоров, КУЗНЕЦ И ШАМАН В ЯКУТСКОЙ ТРАДИЦИИ. У наш час шырока вядомы якуцкия нажы з асіметрычным завострываннем. Астатнія рамёствы былі звязаны з хатняй гаспадаркай. Якуты не ведалі ткацтва, аднак былі шырока распаўсюджаны пляценне і апрацоўка скур, выраб ляпной керамікі.

Жытло Да пачатку XX ст. асноўным тыпам паселішча ў якутаў быў ыал, які складаўся з адной або некалькіх юрт. Вылучаліся зімовыя паселішчы кыстык і летнія паселішчы сайылык.