Паладый () — суправіцель імператара Петронія Максіма ў 455 годзе.
Біяграфія Паводле паведамлення Ідацыя, Паладый быў сынам Петронія Максіма.
Пасля таго, як яго бацька забіў імператара Валентыніяна III і абвясціў сябе аўгустам, Паладый стаў яго цэзарам. За яго выдалі замуж дачку Валентыніяна (магчыма, Еўдакію), а Петроній Максім жаніўся з удавой Валентыніяна Ліцыніяй Еўдаксіяй.
Але неўзабаве, па просьбе Еўдаксіі, якая жадала адпомсціць Максіму за смерць мужа, правіцель вандалаў Гейзерых захапіў Рым. У выніку Паладый быў забіты разам са сваім бацькам.
Літаратура
Mathisen, Ralph. «Palladius» . De Imperatoribus Romanis.
Катэгорыя:Забітыя манархі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы V стагоддзя