Аба́ () — горад у паўднёвай частцы Нігерыі, у штаце Абія.

Горад размешчаны на рацэ Аба. З’яўляецца транспартным вузлом на перакрыжаванні шашэйных дарог і чыгункі Порт-Харкорт—Энугу. У горадзе дзейнічаюць масларобныя, мылаварныя, тэкстыльныя, трыкатажныя прадпрыемствы, вытворчасць пластмас, фармацэўтычная вытворчасць, тэхнічныя і гандлёвы навучальныя ўстановы і інш.

Насельніцтва горада ў 1975 годзе налічвала 177 000 чалавек.

Вядомыя асобы Маклінс Чынаньярэм (нар. 1999) — нігерыйская футбалістка, нападаючы.

Крыніцы

Літаратура

Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов т др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 210. — 672 с. с илл.

Спасылкі Nigeria: States & Cities // Population Statistics for Countries, Administrative Areas, Cities and Agglomerations — Interactive Maps and Charts

Катэгорыя:Гарады Нігерыі