Жыгуноў Уладзімір Раманавіч (9 красавіка 1920 — 16 мая 2000) — камандзір звяна 140-га гвардзейскага Кіеўскага Чырванасцяжнага ордэна Багдана Хмяльніцкага штурмавога авіяцыйнага палка (8-я гвардзейская Палтаўская Чырвонасцяжная ордэна Багдана Хмяльніцкага штурмавая авіяцыйная дывізія, , 2-я паветраная армія, 1-ы Украінскі фронт), Герой Савецкага Саюза, гвардыі лейтэнант.
Біяграфія Нарадзіўся 9 красавіка 1920 года ў вёсцы НашковічыЖыгуноў Уладзімір Раманавіч . цяпер у межах вёскі Шамаўшчына Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Беларус.
Працаваў чарцёжнікам на заводзе ў Балашыхе, скончыў аэраклуб.
У арміі з 1941 года. Скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў у 1942 года. Быў накіраваны ў запасны штурмавы авіяцыйны полк, дзе прайшоў курс навучання на самалёт Іл-2. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1943 года. Ваяваў у складзе Стэпавага, 2-га і 1-га Ўкраінскіх франтоў, вызваляў Харкаў, Палтаву, Кіраваград, Львоў, дапамагаў войскам ў паспяховым фарсіраванні Дняпра, Днястра, Прута.
Да студзеня 1945 года здзейсніў 109 баявых вылетаў на штурмоўку чыгуначных эшалонаў, аэрадромаў, вялікіх колькасцяў войскаў праціўніка.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 27 чэрвеня 1945 года.
Пасля вайны працягваў службу ў арміі. У 1955 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. З 1960 годзе — у запасе.
Памёр 16 мая 2000 года ў горадзе Варонежы.
Памяць Памятная мемарыяльная дошка, на алеі Герояў у горадзе Балашыха. Самалёт Су-25УБ Ліпецкага цэнтра падрыхтоўкі авіяцыйнага персаналу і вайсковых выпрабаванняў атрымаў імя Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Жыгунова. Самалёт такога тыпу ўпершыню стаў імянным, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны. Урачыстыя мерапрыемствы на базе Ліпецкага авиацентра, якія прайшлі з удзелам прадстаўнікоў Галоўнага камандавання ВПС, ветэранаў Ваенна-паветраных сіл, абласной і гарадской адміністрацый і сына славутага савецкага лётчыка Аляксандра Уладзіміравіча, завяршыліся першым палётам на імянным самалёце з выкананнем фігур адзіночнага вышэйшага пілатажу над аэрадромам", — сказаў прадстаўнік прэс-службы па ВПС Ігар Клімаў.
Літаратура
Герои огненных лет. Книга 6. М.: Московский рабочий, 1983
Спасылкі
Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне