Худавец — возера ў Крупскім раёне Мінскай вобласці, за 22 км на поўнач ад горада Крупкі, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Дакучына, у басейне ракі Югна.

Плошча паверхні 0,82 км². Даўжыня 2,05 км, найбольшая шырыня 0,54 км. Найбольшая глыбіня 6,3 м, сярэдняя — 2,82 м. Даўжыня берагавой лініі 4,81 км. Аб'ём вады ў возеры 2,31 млн м³.

Упадаюць 4 ручаі, на поўначы выцякае ручай у возера Сялява.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Крупскага раёна