Янка Антонавіч Багдановіч (псеўданімы і крыптанім: Я. Ваўштолскі; Янка Ваўштолскі; Я. Б.; , в. Гірбінята Ашмянскага павета, Віленскай губерні, цяпер , Мінская вобласць — , ) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, мемуарыст.
Біяграфія Пасля смерці бацькоў у 1918 годзе жыў і выхоўваўся ў Барунскім і Віленскім дзіцячых прытулках, якія былі арганізаваны ў час Першай сусветнай вайны беларускай інтэлігенцыяй. У 1927 годзе скончыў Віленскую беларускую гімназію. Да 1941 годзе працаваў у друкарні імя Ф. Скарыны.
Публікаваўся з 1930 года. Адзін з выдаўцоў часопіса «Шлях моладзі» (1929—1938).
У гады Другой сусветнай вайны вучыўся ў Віленскай настаўніцкай семінарыі; адначасова і пасля заканчэння яе настаўнічаў. У 1952 годзе паступіў у Нова-Віленскі педагагічны інстытут, але ў жніўні таго ж года арыштаваны і сасланы ў Варкуту. Рэабілітаваны ў верасні 1956 года. Вярнуўся ў Вільню, дзе працягваў настаўнічаць. Скончыў Віленскі педагагічны інстытут. Напісаў кніжку ўспамінаў, якая выйшла пасля яго смерці. Пахаваны на віленскіх могілках Саўлес.
Крыніцы
Літаратура
БП, т. 6; Янка Саламевіч. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (XVI―XX стст.)
Спасылкі Архіў Янкі Багдановіча ў Віленскім Беларускім Музеі імя Івана Луцкевіча
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Мемуарысты Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты