Рыка́рда Фрайла́н Ла́гас Эскаба́р (, нар. , ) — 33-ы прэзідэнт Чылі з 11 сакавіка 2000 па 11 сакавіка 2006.

Вывучаў юрыспрудэнцыю ў Чылі і ЗША, працаваў у ААН і, пасля свайго вяртання ў Чылі ў 1978 годзе, у Міжнародным валютным фондзе.

У 1961 годзе ўступіў у Радыкальную партыю, выйшаў з яе ў 70-я, абвясціўшы сябе «незалежным левым».

У сярэдзіне 1980-х гадоў Лагас стаў бясспрэчным лідарам дэмакратычнай апазіцыі — Кааліцыі партый за дэмакратыю (ККД, Concertación), але ў 1990 годзе ўсё ж адмовіўся ад свайго лідарства, у 1990-х гадах працаваў у розных міністэрствах, быў міністрам адукацыі з 11 сакавіка 1990 да 1992 і міністрам грамадскіх работ з 11 сакавіка 1994 па 1998, у 1999 стаў кандыдатам ад ККД на прэзідэнцкіх выбарах і атрымаў на іх перамогу.

Яго пераемніцай на пасадзе прэзідэнта ў 2006 годзе стала Мішэль Бачэлет.

Спасылкі

Катэгорыя:Прэзідэнты Чылі Катэгорыя:Сацыялісты Чылі Катэгорыя:Супрацоўнікі МВФ Катэгорыя:Міністры адукацыі Чылі