Амія, глейная рыба (Amia calva) — рыба атрада аміяпадобных. Адзіны сучасны рэліктавы прадстаўнік атрада. Можа дыхаць атмасферным паветрам.
Апісанне
Даўжыня да 90 см. Цела акруглае, рыла кароткае. Восевы шкілет акасцянелы, на галаве скурныя накладныя косці (прыкмета прымітыўных рыб), захавалася гулярная пласціна (касцяны шчыт пад ніжняй сківіцай). Рот канцавы. Луска цыклоідная; спінны плаўнік доўгі, складаецца прыкладна з 48 промняў, хваставы — пакарочаны, сіметрычны, круглаваты. Плавальны пузыр можа функцыянаваць як лёгкае.
Спіна цёмная, аліўкавая або карычневая, бакі святлейшыя з мармуровым ці плямістым малюнкам. Бруха крэмавага або белага колеру. У аснове хваста (асабліва ў самцоў і маладых асобін) ёсць яркая чорная пляма ў аранжавым або жоўтым кольцы, гэта «ілжывае вока», якое збівае з панталыку драпежнікаў.
Пашырэнне Жыве ў прэсных неглыбокіх стаячых забалочаных вадаёмах ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі на поўдзень ад Вялікіх азёр.
Атрад аміяпадобных () вядомы з сярэдзіны трыясавага перыядуThe Paleobiology Database: Amiiformes, у мезазоі перажываў росквіт, але ў ХХ-ХХІ ст. застаўся толькі адзін від.
Асаблівасці біялогіі Драпежнік, корміцца бесхрыбетнымі і дробнай рыбай.
Вільдэр назіраў за тым, як глейная рыба дыхае: яна падымаецца да паверхні вады, шырока раскрывае рот, пры гэтым не ўдыхаючы паветра, а праглынаючы вялікую яго колькасць. Гэты «ўдых» часта паўтараецца, калі вада сапсаваная ці даўно не мянялася.
Самкі адкладваюць ікру ў гнёзды, якія рыхтуюць самцы. Для самцоў характэрны клопат аб патомстве.
Кулінарнае выкарыстанне
Ікра глейнай рыбы нагадвае асятровую і прадаецца як яе недарагі аналаг. Глейная рыба адпавядае патрабаванням кашрута, яе ікра можа ўжывацца прыхільнікамі іўдаізму. Мяса аміі — неядомае.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Ільная Рыба. Энцыклапедыя Брэма
Катэгорыя:Аміяпадобныя Катэгорыя:Рыбы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Жывыя выкапні Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1766 годзе