«Ла-Ла Лэнд» () — амерыканскі драматычны фільм-мюзікл, зняты Дэм’енам Шазэлам. У галоўных ролях — Раян Гослінг і Эма Стоўн. Атрымаў высокую ацэнку крытыкаў і лічыцца адным з найлепшых фільмаў 2016 года.
Сюжэт фільма расказвае пра закаханых, пачынаючую актрысу і музыканта з Лос-Анджэлеса. Назва фільма не толькі адносіцца да горада Лос-Анджэлеса, але і з’яўляецца ідыяматычным выразам, што азначае «ўцёкі ад жорсткай рэальнасці ў краіну мрояў і фантазій».
Шазэл напісаў сцэнарый фільма ў 2010 годзе, але на той момант ніводная студыя не была гатова інвеставаць у мюзікл з-за таго, што рэжысёр адмаўляўся ўносіць змены ў сюжэт. Пасля поспеху кінастужкі Шазэла «Апантанасць» кінастудыя пагадзілася фінансаваць фільм. Прэм’ера фільма «Ла-Ла Лэнд» адбылася 31 жніўня 2016 года на 73-м Венецыянскім кінафестывалі, а ў амерыканскі кінапракат фільм выйшаў 9 снежня таго ж года. Пры бюджэце ў 30 мільёнаў долараў у сусветным пракаце фільм сабраў больш за 445 мільёнаў долараў.
Крытыкі высока ацанілі сцэнарый і рэжысуру Шазэла, ігру Гослінга і Стоўн, а таксама саўндтрэк фільма, напісаны кампазітарам . Фільм здабыў перамогу ў сямі намінацыях на 74-й цырымоніі прэміі «Залаты глобус», а таксама атрымаў 11 намінацый на прэмію , у 5 з якіх перамог. «Ла-Ла Лэнд» таксама быў высунуты ў 14 намінацыях на 89-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод «Оскар», далучыўшыся да рэкордных па колькасці намінацый фільмаў «Усё пра Еву» і «Тытанік».
Сюжэт Слоган фільма: «Адважным летуценнікам прысвячаецца…» () У заторы на дарогах Лос-Анджэлеса мы знаёмімся з Міяй, маладой актрысай, якая падзарабляе побач з кінастудыяй. У тым заторы яна сутыкаецца з Себасцьянам, джазавым піяністам (). Праслухоўванне Міі ў чарговы раз правальваецца. У гэты ж час Себасцьян мае праблемы з аплатай рахункаў, што прыводзіць да яго сваркі з сястрой Лорай перад наступным выступленнем у рэстаране. У тую ноч тры суседкі Міі, спрабуючы яе развесяліць, запрашаюць яе на вечарынку ў («Someone in the Crowd»). Калі Мія збіраецца дамоў, то знаходзіць, што яе машыну з-за няправільнай паркоўкі забраў эвакуатар, і яна вымушана вяртацца пешшу.
Себасцьян угаворвае Біла, уладальніка рэстарана, ізноў узяць яго на працу ў якасці піяніста. Той згаджаецца, але забараняе музыканту выконваць джаз. Іграючы простыя варыяцыі калядных песень, Себасцьян бачыць, што госці ўстановы не слухаюць яго, і пачынае імправізаваць. Ён выконвае дзіўнае сола. Мія, якая праходзіць каля ўстановы, слухае яго («Mia and Sebastian’s Theme»). Уражаная прыгажосцю музыкі, Мія заходзіць у рэстаран і бачыць, як Себасцьяна звальняюць за невыкананне ўказання Біла. Мія спрабуе пахваліць сыходзячага Себасцьяна, аднак той чапляе яе плячом і праходзіць міма.
Праз месяц Мія прыходзіць на іншую вечарынку і зноў сустракае там Себасцьяна, які іграе на піяніна ў поп-кавер гурце 1980-х гадоў. Яна гарэзліва дражніць яго, папрасіўшы музыкантаў сыграць (вельмі простая клавішная партыя, якую Себасцьян дакладна расцэньвае як насмешку). Пасля вечарынкі яны разам шпацыруюць, наракаючы на кампанію адзін аднаго, нягледзячы на відавочную «хімію» паміж імі («A Lovely Night»).
Неўзабаве Себасцьян наведвае Мію ў кавярні, дзе яна працуе. Падчас свайго перапынку Мія праводзіць Себасцьяна па тэрыторыі кінастудыі і тлумачыць, што абрала такое месца працы з-за сваёй прагі стаць актрысай. Себасцьян у сваю чаргу дзеліцца са спадарожніцай сваёй любоўю да джазу, распавядае, што марыць адкрыць уласны клуб і запрашае Мію на джазавы канцэрт. Пасля канцэрту ў клубе Себасцьян кідае фразу «I got the bullets», якая з’яўляецца адсылкай да фільма «Бунтар без прычыны» («»). Мія збянтэжана ўсміхаецца, і ён разумее, што яна не бачыла гэтага фільма. Себасцьян запрашае Мію ў кіно ў наступны панядзелак. Але ў вечар спаткання да Міі прыходзіць яе бойфрэнд Грэг, з якім у яе вячэра ў рэстаране. Мія неахвотна ідзе на падвойнае спатканне з Грэгам і яго братам. Яна пачувае сябе вельмі няўтульна. Раптам пачынае іграць мелодыя, якую раней выканаў Себасцьян у рэстаране Біла. Мія бачыць у гэтым знак і, выбачыўшыся перад Грэгам, збягае ў кінатэатр, дзе знаходзіць Себасцьяна, калі фільм толькі пачынаецца. Калі яны збіраюцца пацалавацца, фільм раптоўна абрываецца, і абодва збянтэжана адхіляюцца. Мія і Себасцьян наведваюць , дзе зачаравана танчаць адзін з адным («Planetarium»).
Пасля некалькіх няўдалых кастынгаў Мія вырашае напісаць свой уласны сцэнарый па прапанове Себасцьяна. Себасцьян уладкаваўся на працу піяністам у джазавым бары («Summer Montage»). Ён сустракае былога аднакласніка Кіта, які прапануе пастаянную крыніцу даходу. Себасцьян згаджаецца, паколькі жадае назбіраць грошай на свой уласны джаз-клуб, хоць і трывожыцца, паколькі разумее, што гурт больш арыентаваны на поп-стыль. Мія наведвае адзін з іх канцэртаў і разумее («Start a Fire»), што Себасцьян ніколі не зможа атрымліваць задавальненне ад ігры ў такім гурце. Замест таго, каб падтрымаць каханага, Мія лаецца з ім, паколькі ён (паводле яе меркавання) здрадзіў сваёй мары. Себасцьян папракае Мію, што менавіта гэтага (заробку) яна і хацела ад яго. Ён таксама крытыкуе яе за тое, што падабаўся ёй, толькі калі не меў поспеху. Мія пакідае яго.
Першае выступленне Міі (спектакль аднаго акцёра) Себасцьян прапускае з-за фотасесіі з гуртам. Пасля заканчэння спектакля Мія бачыць напаўпустую залу, а, знаходзячыся за кулісамі, чуе негатыўныя водгукі гледачоў. Спустошаная, яна едзе да сваіх бацькоў у . Себасцьян атрымлівае званок ад кастынг-дырэктара, які прысутнічаў на выступленні Міі. Гэты дырэктар запрашае яе прайсці кінапробы на наступную раніцу. Себасцьян едзе да Міі і ўгаворвае яе вярнуцца ў Галівуд для праслухоўвання. Спачатку яна не верыць у гэту задуму, але на наступную раніцу натхнёна едзе з Себасцьянам у студыю. У адрозненне ад мінулага праслухоўвання, Мія проста распавядае гісторыю. Яна пачынае гаварыць, а затым спяваць пра сваю безжурботную цётку, якая жыла ў Парыжы (дзе і плануюцца здымкі) і натхніла яе стаць актрысай («»). Пасля праслухоўвання яны з Себасцьянам ідуць у абсерваторыю Грыфіт з упэўненасцю, што яно было паспяховым, і ён гаворыць, што яна павінна цалкам прысвяціць сябе гэтай магчымасці. Прызнаючы несумяшчальнасць сваіх летуценняў, яны абяцаюць, што будуць кахаць адзін аднаго вечна.
Праходзіць пяць гадоў, Мія — паспяховая актрыса, замужам за іншым мужчынам, ад якога ў яе ёсць дачка. Аднойчы ўвечар яе муж заўважае джазавы бар і прапануе зайсці. Мія, убачыўшы прыдуманы ёю лагатып «Seb’s» (), разумее, што гэта клуб Себасцьяна. Ён пазнае яе ў натоўпе і пачынае іграць «іх» песню. Пакуль ён іграе, гледачам паказваюць, як бы ўсё магло скласціся, калі б Себасцьян не нагрубіяніў Міі ў той самы першы вечар іх знаёмства, калі б яны дагэтуль былі разам («Epilogue»). Песня заканчваецца, Мія сядзіць побач з мужам. Перад адыходам Мія з Себасцьянам абменьваюцца доўгімі позіркамі, поўнымі суму, а затым яны ўсміхаюцца адзін аднаму.
Акцёры і ролі
Раян Гослінг — Себасцьян Эма Стоўн — Мія Долан Джонатан Сіманс — Бос — Грэг — сястра Себасцьяна — Кіт — Алексіс — Кейтлін — Трэйсі — Дэвід — мама Міі — Гары — Карла — Джош
Гісторыя стварэння
Пачатак вытворчасці Былы барабаншчык, Дэм’ен Шазэл мае схільнасць да фільмаў пра музыку. Ён напісаў сцэнарый фільма «Ла-Ла Лэнд» у 2010 годзе, калі, паводле яго думкі, кінаіндустрыя здавалася недасягальнай для яго. Яго ідэя палягала ў тым, каб «узяць стары мюзікл, але пакласці ў яго аснову сапраўднае жыццё, дзе ўсё не заўжды добра складваецца» і аддаць гонар творчым людзям, якія адпраўляюцца ў Лос-Анджэлес у пагоні за марай. Ён задумаў фільм, калі быў студэнтам Гарвардскага ўніверсітэта, разам са сваім аднакласнікам Джасцінам Гурвіцам. Удвух яны раскрылі гэту тэму ў выпускной працы, малабюджэтным мюзікле пра бостанскага джазавага музыканта «Guy and Madeline on a Park Bench». Шазэл зняў яго ў стылі гарадскіх сімфанічных фільмаў 1920-х гадоў, як «Манхата» (1921) і «Чалавек з кінаапаратам» (1929), каб аддаць даніну павагі гарадам. Пасля выпуску ў 2010 годзе абодва пераехалі ў Лос-Анджэлес і працягнулі пісаць сцэнарый, але зрабілі некалькі невялікіх змен. Так месцам дзеяння замест Бостана стаў Лос-АнджэлесЛос-Анджэлес больш, чым любы іншы амерыканскі горад, хавае сваю гісторыю, часам грэбуе ёй. Але магчыма, гэта яшчэ і магічная яго асаблівасць, бо гэта горад, што як цыбуліна адкрываецца паступова, калі вы выдаткуеце час на яго вывучэнне. Замест таго, каб параўнаць Лос-Анджэлес з чарамі Парыжа ці Сан-Францыска, ён засяродзіўся на адметных якасцях горада: трафіку, нязграбнасці і небе. Стыль і тон фільма былі натхнёныя карцінамі Жака Дэмі і , асабліва апошнім, які быў больш танцавальным і арыентаваным на джаз. Фільм напоўнены візуальнымі адсылкамі да такой галівудскай класікі, як , і . Ён падобны ў развіцці персанажаў і тэмы з папярэднім фільмам Шазэла, «Апантанасцю». Шазэл сказаў, што «яны абодва пра змаганне быць артыстам і замірэнне вашых летуценняў з патрэбай быць чалавекам. „Ла-Ла Лэнд“ толькі нашмат менш жорсткі ў гэтым»․ Ён казаў, што абодва фільмы адлюстроўваюць яго ўласны досвед у якасці рэжысёра, які пракладае сабе шлях па кар’ерных усходах Галівуда. «Ла-Ла Лэнд» у прыватнасці быў натхнёны яго досведам пераезду з Усходняга ўзбярэжжа з перакананнямі, што Лос-Анджэлес складаецца «ўсяго толькі з палос і аўтастрад».
Шазэл не мог знайсці прадзюсараў для свайго фільма многія гады, бо ніводная студыя не хацела фінансаваць арыгінальны сучасны фільм без вядомых песень. Таксама гэта быў джазавы мюзікл, што The Hollywood Reporter называла «вымерлым жанрам». Паводле думкі Шазэла гэта адбывалася з-за невядомасці яго і Гурвіца, што рабіла праект у вачах фінансістаў сумнеўным. Першых прадзюсараў Шазэл знайшоў праз сяброў, якія пазнаёмілі яго з Фрэдам Бергерам і Джорданам Хоравіцам. З двума прадзюсарамі на борце сцэнарый адправіўся ў з меркаваным бюджэтам у мільён долараў. Аднак студыя запатрабавала змяніць сцэнарый. У прыватнасці джазавы піяніст павінен быў стаць рок-музыкантам, складаная пачатковая сцэна — перароблена, а фінал зменены на хэпі-энд. Шазэл адмовіўся ад рэалізацыі і рушыў далей.
Пазней Шазэл напісаў «Апантанасць» з прасцейшай канцэпцыяй для продажу і меншымі рызыкамі. Пасля таго, як фільм быў добра прыняты крытыкамі на прэм’ерным паказе ў 2014 годзе, Шазэл працягнуў прасоўваць «Ла-Ла Лэнд». Годам пазней, калі «Апантанасць» атрымала пяць намінацый на «Оскар», у тым ліку за «Найлепшы фільм», і атрымала 50 мільёнаў долараў у сусветным пракаце пры бюджэце ў 3,3 мільёна, Шазэл са сваім праектам сталі цікавымі для студый.
Праз пяць гадоў пасля напісання сцэнарыя Summit Entertainment і Black Label Media супольна з прадзюсарам Маркам Платам пагадзіліся інвеставаць у «Ла-Ла Лэнд». Яны былі ўражаны водгукамі крытыкаў і камерцыйным поспехам «Апантанасці». Патрык Ваксбергер з Lionsgate, што раней працаваў над франшызай «», пераканаў Шазэла павялічыць бюджэт фільма, бо якасныя мюзіклы не павінны быць таннымі.
Кастынг Спачатку галоўныя ролі павінны былі сыграць і Эма Уотсан. Уотсан аддала перавагу здымкам у «», тым часам як Тэлер сышоў пасля працяглых перамоў. У сваю чаргу Гослінг сам адпрэчыў ролю Пачвары ў «Красуні і пачвары» на карысць «Ла-Ла Лэнда». Шазэл вырашыў зрабіць персанажаў трохі больш сталымі, больш дасведчанымі, а не маладымі навічкамі, якія толькі што прыбылі ў Лос-Анджэлес.
Эма Стоўн іграе Мію, якая імкнецца стаць актрысай і працуе ў кавярні на Warner Bros. Лос-Анджэлеса. Яна падае́ латэ паміж праслухоўваннямі. Стоўн любіць мюзіклы з 8 гадоў, калі яна ўпершыню ўбачыла «» і сказала, што «ўрывацца ў песню было маёй сапраўднай марай», і што яе любімым фільмам з’яўляецца рамантычная камедыя Чарлі Чапліна «Агні вялікага горада». Яна вывучала пом-танцы ў дзяцінстве і год займалася балетам. Стоўн пераехала ў Галівуд са сваёй маці ў 15 гадоў, каб працягнуць сваю кар’еру, і першы год увесь час змагалася за праслухоўванні. Але калі прыходзіла, ёй часта адмаўлялі пасля таго, як яна пачынала спяваць ці гаварыла толькі адзін радок. Стоўн дадала ў яе вобраз сёе-тое са свайго досведу, і гэта ўвайшло ў фільм.