Секстаў Марцый Марцініян () — рымскі імператар у 324 годзе.
Біяграфія Пра ранняе жыццё і кар'еру Марцініяна нам нічога невядомае. Падчас грамадзянскай вайны Канстанціна I Вялікага і Ліцынія, Марцініян быў магістрам афіцый усходняга імператара. Пасля паразы ў 3 ліпеня 324 года, Ліцыній прызначыў Марцініяна сваім ЦэзарамЗосим. Новая история. II. 25. 2. і намінальна Аўгустам на Захадзе. Марцініян быў пасланы ў Лампсак перашкодзіць войску Канстанціна перасекчы з Фракіі Гелеспонт. Пасля разгрому войскаў Ліцынія ў 18 верасня 324 года той быў сасланы ў Фесалонікі, дзе ўтрымваўся пад хатнім арыштам, а Марцініян кінуты ў кападакійскую турму. У тым жа годзе на загад Канстанціна I Марцініян быў пакараны смерцю. Не больш як год праз каралі смерцю і самога Ліцынія.
Літаратура
Аврелий Виктор. О цезарях. 41. 8. Псевдо-Аврелий Виктор. Извлечения о жизни и нравах римских императоров. 41. 6-7. DiMaio, Michael. «Martinianus (324 A.D.)». DIR (1996).
Катэгорыя:Магістры афіцый