«White Horse» (бел. «Белы конь») — другі сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе другога студыйнага альбома «Fearless», выпушчаны 7 снежня 2008 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана Тэйлар разам з Ліз Роуз. Кампазіцыя і відэакліп мелі значную папулярнасць у ЗША (№ 13 у Billboard Hot 100, №2 у Hot Country Songs) і атрымалі станоўчыя водгукі, а таксама некалькі музычных узнагарод, сярод якіх нават дзве прэміі Грэмі.
Інфармацыя Сінгл выйшаў 7 снежня 2008 года і дэбютаваў пад нумарам №13 у Billboard Hot 100, а 4 красавіка 2009 года дасягнуў другога месца ў Hot Country Songs.
У лістападзе 2014 года наклад «White Horse» перавысіў 1,9 мільёна копій у ЗША. На цяперашні час тыраж у Амерыцы складае прыблізна 4 мільёна копій. Акрамя таго, песня атрымала чатыры плацінавыя сертыфікацыі ад Recording Industry Association of America.
Кампазіцыя стала адным з 13 трэкаў з альбома «Fearless», якія ўвайшлі ў топ-40 чарта Billboard Hot 100, што стала новым рэкордам гэтага хіт-парада.
Прэм'ера відэакліпа на «White Horse» адбылася 7 лютага 2009 на тэлеканале CMT. Рэжысёрам стала Трэй Фанджой.
31 студзеня 2010 года ў Лос-Анджэлесе адбылася 52-я цырымонія ўзнагароджання музычнай прэміі Грэмі, дзе Тэйлар перамагла у двух катэгорыях: «Лепшая кантры-песня» і «Лепшае выкананне кантры-спявачкай».
Патаемнае пасланне — «All I Ever Wanted Was The Truth» (бел. «Усё, што я калі-небудзь жадала, — гэта праўда»).
Версіі CD Сінглы White Horse" (Альбомная версія) – 3:55 White Horse" (Радыё версія) – 3:22
Чарты Тыднёвыя чарты Чарт (2008–2009)Вышэйшаяпазіцыя ARIA41 Canadian Hot 10043 UK Singles60 Billboard Hot 10013 Hot Country Songs2
Гадавыя чарты Chart (2009) Position Billboard Hot 10076 Hot Country Songs27