Глыбо́кае Стру́нава — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Вярэчча, у басейне ракі Аўсянка.

Плошча паверхні 0,16 км². Даўжыня 1,25 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 2,65 км. Плошча вадазбору 2 км².

Схілы катлавіны вышынёй да 25 м, пад лесам. Злучана пратокай з возерам Мелкае Струнава.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна