Сцяпан Андрэевіч Барко́ўскі (, Слуцк — , Мінск; псеўданімы і крыптанімы: Бар.; С.Бар.; С.Бар-і; С.Бар-кі; Бар-скі; Б-скі; С.Кожаны) — беларускі крытык, літаратуразнавец, этнограф.

Біяграфія Падлеткам браў удзел у Слуцкім паўстанні (1920). У 1926 скончыў педагагічны факультэт БДУ. Пасля сканчэння ў 1931 аспірантуры працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР. Першыя публікацыі па этнаграфіі з'явіліся ў 1925. Як літаратурны крытык сфарміраваўся ў «Маладняку». У сярэдзіне 1920-х г. у яго на кватэры ўтварыўся своеасаблівы «літаратурны салон» маладых літаратараў.

14.11.1936 арыштаваны; атрымаў 10 гадоў лагераў. У 1936—1946 як зняволены працаваў у лагерах Краснаярскага края і Сярэдняй Азіі. З канца 1946 года жыў у г.Фрунзэ (Кыргызстан); у 1950 годзе накіраваны ў Казахстан на асваенне цаліны. Рэабілітаваны ў 1955 годзе; змог вярнуцца ў Беларусь.

З 1956 года працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Займаўся этнаграфіяй Беларусі 19 ст.

Укладальнік кніг твораў В. Маракова (1959), А. Дудара (1959), В. Каваля (1959), М. Нікановіча (1960). Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Літаратура

Янка Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў

Катэгорыя:Крытыкі СССР Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Этнографы СССР Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»