Тэлерадыёкампанія «Пінск» — 39-ы тэлевізійны дэцыметровы эфірны канал вяшчання на г. Пінск і Пінскі раён. Частата — 615,25 МГц. Патэнцыйная аўдыторыя складае 200 тысяч гледачоў. Ажыццяўляе вытворчасць і трансляцыю ўласных тэле- і радыёпраграм.
Заснавальнікам дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ў 2005 годзе выступіў гарадскі выканаўчы камітэт на чале з А. А. Гордзічам. З чэрвеня 2008 года тэлеканал «Пінск» пачаў трансляцыю на ўласнай частаце.
Тэлепраекты Праграма «Зваротная сувязь»; Праграма «36,6»; Праграма «аўтамагазін»; Праграма «На баку Закона»; Праграма «Падрабязнасці»; Праграма «Мая Піншчына»; Праграма «СпортЭфир»; Спецыяльны рэпартаж; Музычны топ 10.
Узнагароды Найлепшая інфармацыйная праграма «Навіны» рэгіянальнага тэлебачання ў 2015 годзе (3 месца) Заваёўнікі «Тэлевяршыні»: тэлерадыёкампанія «Пінск» атрымала ўзнагароду за найлепшую праграму навін 2013 год
Спасылкі Афіцыйны сайт Пінскі гарвыканкам Пінскі Веснік
Катэгорыя:Тэлеканалы Беларусі Катэгорыя:Тэлеканалы на беларускай мове Катэгорыя:Тэлеканалы на рускай мове Катэгорыя:Культура Пінска