thumb|200px|злева|Гетман Стэфан Чарнецкі ў бекешы. Беке́ша, або бекеш ( — доўгі кажуш) — мужчынскае паліто старадаўняга крою са зборкамі ў таліі. Таксама бекешай называецца шуба, пакрытая чым-небудзь. Асаблівасцю бекешы лічылася футравая аздоба па рукавах, нізе, кішэнях і невялікі адкладны ці стаячы каўнерБялявіна, В. М. Беларускі касцяюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5.
Назва адзення паходзіць ад імя вялікалітоўскага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Каспара Бекеша, які камандаваў венгерскай пяхотай, франта, сябра і паплечніка Стафана Баторыя (1533—1586).
Гэтая вопратка вядома ў асяродку феадальнай шляхты XVI стагоддзя. Так, у жыхара Гродна зямяніна Міцуты ў 1599 годзе была «бекешка ездецкая сукна чорного влоского, завыйкамі лисеми новыми подшитая», якая каштавала 14 коп грошаўАрхеографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при Управлении Виленского учебного округа. Вильна, 1867—194. Т. 3. С. 50..
У XVIII была папулярнай сярод дробнай шляхты і мяшчан, з часам, у XIX стагоддзі, стала элементам афіцыйнага гарадскога касцюма.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мужчынскае адзенне Катэгорыя:Гісторыя касцюма Катэгорыя:Зімовае адзенне