Мох-1, Мох Малое — возера ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, за 24 км на паўднёвы захад ад горада Слонім, каля вёскі Яруцічы, у басейне ракі Грыўда.

Плошча паверхні 0,22 км². Даўжыня 0,95 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 3,4 км.

Схілы катлавіны вышынёй 1—3 м, разараныя. Берагі нізкія, на захадзе і паўднёвым захадзе забалочаныя. Ёсць некалькі заліваў. Высыхае.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Слонімскага раёна