Васі́ль Яфі́мавіч Чарнышо́ў (, с. Чырвонае цяпер Лівенскага раёна — , ) — савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-маёр (16.09.1943)
Член партыі з 1928 года, член ЦК КПСС з 1952 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1950—1969).
Герой Савецкага Саюза (01.01.1944).
Біяграфія
У 1926 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. У 1927 годзе скончыў Арлоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча, у тым жа годзе дэмабілізаваўся. У 1930 годзе скончыў Бранскі камуністычны універсітэт, на камсамольскай, а з 1937 года на партыйнай рабоце.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года. Згодна з даследаваннем Беларускай службы Радыё «Свабода», партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Чарнышова ўчыніў разню ў вёсцы Налібакі на Стаўпеччыне, у выніку якой загінулі 128 мірных жыхароўЯк партызаны забівалі маіх аднавяскоўцаў. 75 гадоў налібацкай бойні // Беларуская служба Радыё «Свабода».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года за паспяховае кіраўніцтва партызанскай барацьбой, асабістую мужнасць і адвагу генерал-маёру Васілю Чарнышову Яфімавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3638)Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1.
З 1944 года 1-ы сакратар Брэсцкага, у 1948—1950 гадах Мінскага абкама. У 1950—1951 гадах сакратар ЦК КП Беларускай ССР. На месца знятага ў 1950 годзе Мікалая Гусарава Старшыня СМ БССР А. Я. Кляшчоў, Старшыня Прэзідыума ВС БССР В. І. Казлоў, сакратар ЦК КП(б)Б М. В. Зімянін, намеснік Старшыні СМ БССР П. А. Абрасімаў прапаноўвалі кандыдатуру В. Я. ЧарнышоваД-р гіст. навук Эмануіл Іофе. Доверенное лицо Сталина, аднак яна была адхіленая.
У 1951—1959 гг. 1-ы сакратар Калінінградскага абкама, у 1959—1969 гадах 1-ы сакратар Прыморскага крайкома КПСС. У 1969 годзе намеснік старшыні Камітэта партыйнага кантролю пры ЦК КПСС.
Пахаваны на Новадзявочых могілках.
Узнагароды Узнагароджаны шасцю ордэнамі Леніна, ордэнам Суворава 1-й ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
Памяць Імем Чарнышова названы каледж лёгкай прамысловасці ў Баранавічах. 9 чэрвеня 2007 года ва Уладзівастоку на фасадзе будынка па адрасе: вуліца Святланская, дом № 47, дзе раней размяшчаўся Прыморскі крайкам КПСС, устаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць аб Чарнышове.
6 лістапада 2016 года на фасадзе Калінінградскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ўстаноўлена мемарыяльная дошка В. Я. Чарнышову.
Літаратура
Спасылкі
Біяграфія на knowbysight.info. Сапраўдны гаспадар краю . Біяграфія на сайце «Хронаса».
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Постаці Баранавічаў Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Другія сакратары Баранавіцкага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны