Пётр Аляксе́евіч Це́цюшаў (ліпень 1906, х. Купаросны (цяпер Валгаград) — ) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, першы сакратар Курганскага абласнога камітэта ВКП(б) (1943—1945), першы сакратар Пінскага абласнога камітэта КП(б)Б (1946—1950).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабочых.
Працоўную дзейнасць пачаў з 11 гадоў у якасці расыльнага у мясцовым сельскім Савеце, затым у кіраванні гарбарных заводаў горада. З 1925 года член РКП(б), з 1925 г. — УКП(б), з 1952 г. — КПСС. З 1919 па 1927 год працаваў падсобным рабочым, потым майстрам на гарбарных заводах горада Сталінграда. У 1927 годзе паступіў на рабфак у горадзе Сталінградзе. З 1929 па 1931 гады ў парадку мабілізацыі працаваў сакратаром Ніжне-Чырскага райкама УЛКСМ, а затым загадчыкам аддзела і сакратаром Ніжне-Чырскага райкама УКП(б) Ніжне-Волжскага краю. З 1931 па 1933 гады вучыўся ў інстытуце падрыхтоўкі кадраў Чырвонай прафесуры ў Саратаве, а затым у Сталінградзе, куды пераехаў інстытут. У 1933 годзе паступіў у Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1937 года па накіраванні ЦК УКП(б) працаваў у Саратаўскім абласным камітэце УКП(б) інструктарам і загадчыкам арганізацыйна-прапагандысцкім аддзелам. З 1939 па 1940 гады працаваў у Маскве адказным арганізатарам ЦК УКП(б). У 1940 годзе быў камандзіраваны ЦК УКП(б) на працу ў Краснаярскі краявы камітэт партыі ў якасці другога сакратара. З снежня 1942 да лютага 1943 года ў РСЧА 6 лютага 1943 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў Указ «Аб утварэнні Курганскай вобласці ў складзе РСФСР». ЦК УКП(б) зацвердзіў склад бюро Курганскага абкама партыі. Першым сакратаром абкама УКП(б) быў зацверджаны Пётр Аляксеевіч Цецюшаў. 13 сакавіка 1945 года быў адкліканы ў ЦК УКП(б) і зацверджаны другім сакратаром Мінскага абкама КП(б) Беларусі. У красавіку 1946 года быў абраны першым сакратаром Пінскага абласнога камітэта КП(б)Б і першым сакратаром гаркама. Падчас яго працы ў Беларусі ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. У 1951 годзе пераведзены ў Ульянаўскую вобласць, дзе займаў пасаду намесніка старшыні выканкама Ульянаўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных. З 1957 года — начальнік Ульянаўскага абласнога ўпраўлення паліўнай прамысловасці.
Памёр у 1962 годзе.
Узнагароды і званні Два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Спасылкі Біяграфія
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Постаці Ульянаўскай вобласці Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Другія сакратары Мінскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Першыя сакратары Пінскага гаркама КПБ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валгаградзе