Грызельда Сапега, народжаная Вадынская (? — ) — жонка маршалка вялікага літоўскага Яна Станіслава СапегіSapiehowie. Petersburg. 1891. T. 2 S. 9-10.
Біяграфія
Дачка , ваяводы падляшскага (пам. 1616) і Соф’і Сабескай, ваяводзінкі люблінскай; стрыечная сястра караля Яна III Сабескага. Яе братамі былі кашталяны падляшскія і Вадынскія
Была ўзята прыёмнай дачкой у сям’ю сваёй бяздзетнай цёткі па маці Аляксандры Марыяны Весялоўскай (да 1588 — каля 1648) і яе мужа Крыштафа Весялоўскага (пам. 1637), вялікага маршалка літоўскага.
З 1632 года стала другой жонкай Яна Станіслава Сапегі (1589—1635), маршалка вялікага літоўскага.
Памерла 10 красавіка 1633 года.
У мастацтве
Захаваўся партрэт у сармацкім стылі работы невядомага гродзенскага мастака. Грызельда паказана на ім у адзенні замужняй жанчыны, значыць, партрэт мог быць створаны з 1632, калі яна выйшла замуж, і да 10 красавіка 1633, калі яна памерла.
Грызельда Грызельда Катэгорыя:Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага