Васі́ль Я́каўлевіч Сяды́х (, Курск, Расійская імперыя — ) — рэвалюцыянер, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.
Біяграфія Нарадзіўся 12 сакавіка 1887 года ў Курску.
Удзельнік Рэвалюцыі 1905-07 гадоў, член Курскага гарадскога камітэта РСДРП. За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны і сасланы.
Удзельнік Грамадзянскай вайны.
З 1921 года на партыйнай, савецкай і прафсаюзнай рабоце ў Курску, Мічурынску, Варонежы, Маскве.
З 1937 года — старшыня Полацкага акруговага выканкама, сакратар Партыйнай калегіі пры ўпаўнаважаным Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б) па БССР, старшыня Вярхоўнага суда БССР. З 1943 года — загадчык сектара апеляцый аргаддзелу ЦК КП(б)Б, у 1944—1959 гадах — член Парткалегіі, парткамісій пры ЦК КПБ.
Старшыня Рэвізійнай камісіі КПБ у 1938—1963 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1937— 1946 гадах, Вярхоўнага Савета БССР у 1947 — 1963 гадах.
Памёр 4 чэрвеня 1963 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Памяць Імем В. Я. Сядых названа вуліца ў Мінску.
Літаратура Седых Василий Яковлевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 562. — 737 с
Катэгорыя:Старшыні Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Старшыні Вярхоўнага Суда БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання