(156) Ксантыпа () — буйны астэроід галоўнага пояса, які прыналежыць да спектральнага класа C і таму ён мае вельмі цёмную паверхню, багатую простымі вугляроднымі злучэннямі. Ён быў адкрыты 22 лістапада 1875 года аўстрыйскім астраномам Іаганам Палізай у абсерваторыі Пула і названы ў гонар Ксантыпы, жонкі грэчаскага філосафа Сакрата.

Гл. таксама Спіс астэроідаў (101—200) Класіфікацыі малых планет

Спасылкі

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1875 годзе Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 100 да 200 км