Кіраў (), горад (з 1374 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кіраўскай вобласці. Насельніцтва 464,6 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1181 годзе. Ранейшыя назвы — Вятка, Хлынаў. Горад размешчаны на рацэ Вятка, за 896 км ад Масквы. Цэнтр вытворчасці Дымкаўскай цацкі.
Гісторыя Пад назвай Хлынаў упершыню згадваецца ў летапісе пад 1457 годам, але як заснаванае наўгародцамі паселішча і ваеннае ўмацаванне існаваў значна раней (1374). Да Маскоўскай дзяржавы канчаткова далучаны ў 1489 годзе. З 1708 года ў складзе Сібірскай губерні, з 1727 года — Казанскай губерні. У 1781 года Хлынаў перайменаваны ў Вятку, якая з утварэннем Вяцкай губерні (1796) становіцца яе адміністрацыйным цэнтрам. У 1929 годзе горад увайшоў у Ніжагародскі край; з 1934 года (з перайменаваннем Вяткі ў Кіраў) — цэнтр Кіраўскага краю; з 1936 года — абласны цэнтр.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Наталля Васільеўна Гуйвік (нар. 1962) — беларускі юрыст і палітык. Мацвей Мацвееевіч Гусеў (1826—1866) — рускі астраном, адзін з пачынальнікаў астрафізічных даследаванняў. Валерый Аляксандравіч Еравенка (нар. 1950) — беларускі матэматык. Георгій Аляксеевіч Зорын (1947—2019) — юрыст-крыміналіст. Доктар юрыдычных навук (1991), прафесар (1990). Віталь Вітальевіч Катаеў (1925—1999) — рускі і беларускі дырыжор, педагог. Ніна Цімафееўна Лебедзева — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі. Людміла Іванаўна Сторажава (1925—2012) — беларуская і расійская актрыса. Яўген Іванавіч Чарушын — савецкі мастак Валянцін Лаўрэнцьевіч Янін — расійскі археолаг
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Кіраўскай вобласці Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Сяргея Кірава