«Totality» — план вайны супраць СССР, распрацаваны ў штабе амерыканскага генерала Дуайта Эйзенхаўэра пры прэзідэнце Гары Трумэне. План быў распрацаваны ў канцы 1945 года і ўяўляе сабой першы па часе з серыі аналагічных амерыканскіх планаў. План прадугледжваў скід 20-30 ядзерных бомбаў на 20 савецкіх гарадоў: Масква, Горкі, Куйбышаў, Свярдлоўск, Новасібірск, Омск, Саратаў, Казань, Ленінград, Баку, Ташкент, Чэлябінск, Ніжні Тагіл, Магнітагорск, Молатаў, Тбілісі, Сталінск, Грозны, Іркуцк і Яраслаўль.Michio Kaku and Daniel Axelrod, «To Win a Nuclear War: The Pentagon’s Secret War Plans», Boston, South End Press, 1987, p. 30-31. Аднак гэты план не мог быць ажыццёўлены, паколькі ЗША ў 1946 годзе валодала усяго дзевяццю атамнымі бомбамі і 27 бамбавікамі B-29, здольнымі даставіць іх да мэтыRosenberg, David A (June 1979).
Гл. таксама План «Dropshot» Аперацыя «Неймавернае» Сем дзён да ракі Рэйн
Заўвагі
Катэгорыя:Ваенныя планы, створаныя ў XX стагоддзі Катэгорыя:Халодная вайна Катэгорыя:Ядзерная стратэгія