Пружа́нскі паве́т () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай, пасля Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. Цэнтр — горада Пружаны.

Гісторыя Павет утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расійскай імперыі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай, уваходзіў у склад Слонімскай губерні. У 1797 перайшоў да Літоўскай губерні, а ў 1801 — да Гродзенскай.

У 1920 годзе павет паводле Рыжскага дагавора ўключаны ў склад Палескага ваяводства Другой Рэчы Паспалітай. Некалькі гмін адышлі да Беластоцкага ваяводства.

Адміністрацыйны падзел У 1886 павет налічваў 241 вясковую грамаду, 414 паселішчаў у 22 воласцях.

+Зямля паветаПлошча, дзесяцінУ тым ліку ворнай Вясковых грамадаў 126 345 70 265 Прыватнай уласнасці 97 608 27 626 Дзяржаўнай уласнасці 106 653 1066 Іншай уласнасці 2906 1201 Агулам 333 512 100 158+

Валасны падзел па стане на 1886 год: №НазваЦэнтр Насель- ніцтва Колькасць двароў Плошча, дзесяцін Плошча ворнайзямлі, дзесяцін Колькасць паселішчаў (вясковых суполак) 1 Байкоўская Бакуны 11 (7) 2 Белавежска-Аляксандраўская Белавеж 59 (11) 3 Вялікасельская 6 (7) 4 Гарадзечанская Гарадзечна 12 (18) 5 Дабучынская Агароднікі 8 (7) 6 Картуз-Бярозаўская Бяроза-Картузская 20 (11) 7 Котранская 11 (7) 8 Ліноўская 7 (5) 9 Малецкая 15 (13) 10 Масеўская 51 (10) 11 Мацвееўская 8 (5) 12 Мікіцкая Смаляны 11 (8) 13 Міхайлаўская Шані 18 (11) 14 Мураўёўская Мацяса 24 (23) 15 Носкаўская 29 (18) 16 Равяціцкая 16 (13) 17 Рудніцкая 15 (15) 18 Старуноўская 27 (12) 19 Сухопальская 22 (18) 20 Сялецкая 28 (17) 21 Чарнякоўская 9 (7) 22 Шарашоўская 7 (3)

У 1913 годзе павет складалі 19 валасцей: Байкоўская воласць (цэнтр — в. Бакуны) Белавежска-Аляксандраўская воласць (цэнтр — в. Белавеж) Гарадзечанская воласць (цэнтр — в. Шчарчова) Дабучынская воласць (цэнтр — в. Агароднікі) Картуз-Бярозаўская воласць (цэнтр — м. Картуз-Бяроза) Котранская воласць (цэнтр — с. Котра) Ліноўская воласць (цэнтр — в. Лінава) Малецкая воласць (цэнтр — м. Малеч) Масеўская воласць (цэнтр — в. Масева) Мікіцкая воласць (цэнтр — в. Смаляны) Міхайлаўская воласць (цэнтр — в. Шані) Мураўёўская воласць (цэнтр — в. Мацяса) Носкаўская воласць (цэнтр — в. Носкі) Равяціцкая воласць (цэнтр — с. Равяцічы) Рудніцкая воласць (цэнтр — с. Руднікі) Сухопальская воласць (цэнтр — в. Сухопаль) Сялецкая воласць (цэнтр — м. Сялец) Чарнякоўская воласць (цэнтр — пагост Чарнякава) Шарашоўская воласць (цэнтр — м. Шарашова)

Насельніцтва У 1886 годзе насельніцтва складала асоб (46 787 мужчынскага полу і 46 980 — жаночага)Волости и важнейшие селения Европейской России. Выпуск V. Губернии Литовской и Белорусской областей. Санкт-Петербург, 1886. .

У 1887 годзе насельніцтва складала асоб ( мужчынскага полу і  — жаночага).

У 1878 годзе на тэрыторыі павета пражывалі 104 тыс. чалавек (у тым ліку 75 тыс. сялян), з якіх 66 тысяч вызнавалі праваслаўе, 13 тысяч — каталіцтва, 14 тысяч — іўдаізм, зафіксаваныя таксама 397 пратэстантаў.

Паводле перапісу 1897 года ў павеце пражывалі 139,1 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 75,5%; яўрэі — 12,8%; украінцы — 6,7%; рускія — 3,0%; палякі — 1,4%. У павятовым месце Пружаны пражывалі 7633 чалавекіДемоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей.

Ураднікі павета Пружанскія павятовыя маршалкі

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін/ Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. — С. 49.

Катэгорыя:Паветы Гродзенскай губерні Катэгорыя:Гісторыя Пружанаў