Лі́дскі паве́т () — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай і Гродзенскай і Віленскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гадах. Цэнтр — горад Ліда. Тэрыторыя больш за 4,9 тыс. кв. вёрст.
Гісторыя Лідскі павет у складзе Слонімскага намесніцтва Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі былога Лідскага павета Вялікага Княства Літоўскага, якая адышла да Расійскай імперыі ў выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет увайшоў у склад Літоўскай губерні, у 1801 годзе — у склад Гродзенскай, а ў 1843 годзе — Віленскай губерні.
З 2 лютага 1919 года ў складзе ЛітБел, неўзабаве заняты польскім войскам. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года адышоў да Польскай Рэспублікі, дзе увайшоў у склад Навагрудскага ваяводства.
Насельніцтва У 1864 насельніцтва склада каля 110 тыс. жыхароў, у т.л. больш за 75 тыс. католікаў, каля 30 тыс. праваслаўных, каля 6 тыс. іўдзеяў, дзейнічалі 31 касцёл, 19 цэркваў, 18 яўрэйскіх малітоўных дамоў. На тэрыторыі павета знаходзіліся 15 мястэчак, 15 сёл, 866 вёсак, 876 іншых паселішчаў (калоній, фальваркаў, аколіц, хутароў і інш.).
Паводле перапісу 1897 года ў павеце пражывала 205,8 тыс. жыхароў. У тым ліку беларусы — 73,2 %; яўрэі — 12,0 %; літоўцы — 8,7 %; палякі — 4,7 %; рускія — 1,2 %. У павятовым горадзе Лідзе пражывалі 9323 чал.Дэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў
У 1913 годзе — 252,5 тыс. жыхароў.
Эканоміка У 1910 годзе дзейнічалі 244 фабрыкі і заводы з 2160 рабочымі.
Адміністрацыйны падзел Пасля рэформы 1861 года падзелены на 24 воласці: Аляксандраўская воласць (цэнтр — Паляцкішкі); Арлянская воласць (цэнтр — Орля); Астрынская воласць (цэнтр — Астрына); Беліцкая воласць (цэнтр — Беліца); Беняконская воласць (цэнтр — Беняконі); Васілішская воласць (цэнтр — Васілішкі); Вялікамажэйкаўская воласць (цэнтр — Заброеўцы; скасавана ў пачатку 20 ст.); Ганчарская воласць (цэнтр — Ганчары); Дакудаўская воласць (цэнтр — Дакудава); Дубіцкая воласць (цэнтр — Нарашы); Жалудская воласць (цэнтр — Жалудок); Жырмунская воласць (цэнтр — Жырмуны); Забалацкая воласць (цэнтр — Забалаць); Каняўская воласць (цэнтр — Случай); Лебядская воласць (цэнтр — Новая Лебяда); Лідская воласць (цэнтр — Ліда); Ляцкая воласць (цэнтр — Дэмбрава); Мытлянская воласць (цэнтр — Мыто); Пакроўская воласць (цэнтр — Сабакінцы); Радунская воласць (цэнтр — Радунь); Ражанкаўская воласць (цэнтр — Ражанка); Тарноўская воласць (цэнтр — Гарняты); Шчучынская воласць (цэнтр — Шчучын); Эйшышкская воласць (цэнтр — Юрздыка). Ураднікі павета Лідскія павятовыя маршалкі Гл. таксама Барцянскае выступленне сялян, 1802—1804
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Паветы Віленскай губерні Катэгорыя:Паветы Гродзенскай губерні