Елізаветпальская губерня (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі.

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

Геаграфічнае становішча Гэта была адна з самых значных па прасторы губерняў Закаўказзя, размешчаная ва ўсходняй яго частцы, прыблізна паміж 38°50' и 41 1/2 ° паўночнай шыраты і 44°21' і 48°21' усходняй даўгаты (ад Грынвіча); на поўначы яна межавала з Тыфліскай губерняй, Закатальскай акругай і Дагестанскай вобласцю; на ўсходзе — з Бакінскай губерняй; на захадзе — з Тыфліскай і Эрыванскай губернямі, а на поўдні — з Персіяй па рацэ Аракс, якая была тут дзяржаўнай мяжой Расіі. У азначаных межах Елізаветпальская губерня займала плошчу ў 38 782,5 кв. вярсты ці 44 136 км² (па Стрэльбіцкім).

Клімат Клімат колішняй Елізаветпальскай губерні вельмі разнастайны. Вось як ён ахарактарызаваны ў «Энцыклапедычным слоўніку Бракгаўза і Эфрона»: Зона горных паш, што ляжыць вышэй за лясную расліннасць, на працягу амаль трох чвэрцяў года пакрыта снягамі і зусім бязлюдная; улетку, пры дастатку атмасфернай і глебавай вільгаці, расліннасць прыцягвае качэўнікаў з іх статкамі, якія застаюцца тут да сярэдзіны ці канца жніўня. Ніжэй за горныя пашы, у паласе лясоў, клімат, хоць яшчэ суровы, ужо дазваляе займацца культурай хлебных раслін (апроч кукурузы і рысу); зімы тут багата снежныя і даволі суровыя, лета халаднаватае і дажджлівае з частымі градабоямі, што моцна шкодзяць пасевам. На перадгор’ях, апроч хлябоў, з’яўляюцца сады і вінаграднікі; месцамі тут даводзіцца звяртацца да штучнага абваднення. Нарэшце, шырокія нізінныя і стэпавыя прасторы вылучаюцца кліматам, гарачым і сухім цягам доўгага лета, і кароткай і мяккай зімой; вясна кароткая, хутка пераходзіць у лета. З канца красавіка ўсталёўваецца засуха, пры спякоце да 45 °C, якая працягваецца да сярэдзіны верасня і абумоўлівае паўсюднае выгаранне і засыханне дзікай расліннасці і ўзмоцненую патрэбу культурных, вельмі тут размаітых, раслін у штучным абвадненні. Глыбокай восенню і зімой, з прычыны дажджоў, стэп пакрываецца травамі, што ўтвараюць так званыя зімовыя пашы, на якіх пасвіцца скаціна ў зімовы час. Снег зімой у гэтых частках Елізаветпальскай губерні выпадае рэдка і трымаецца мала, а маразы звычайна не перасягаюць 5-6 °C. Пра клімат Елізаветпаля і Шушы, з якіх першы можа характарызаваць нізіны і стэпы, а другая — лясную палосу, у слоўніку даюцца наступныя звесткі:

Вышыня, у метрах Сярэдняя тэмпература студзеня Сярэдняя тэмпература ліпеня Сярэдняя тэмпература года Колькасць асадкаў, у мм.Елізаветпаль 445 0,1° 24,9° 18,1° 256,9Шуша 1368 −3,3° 19,2° 8,8° 658,9

Нацыянальны склад у 1897 годзеДемоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей павет азербайджанцыМова ўказана як «татарская» армяне лезгіны рускія беларусы немцы курды таты удзіны Губерня цалкам 60,8 % 33,3 % 1,7 % 1,6 % … … … … … Арэшскі павет 70,0 % 20,5 % 9,4 % … … … … … … Джэбраільскі павет 74,1 % 23,7 % … 1,1 % … … … … … Джэваншырскі павет 71,6 % 26,9 % … … … … … … … Елізаветпальскі павет 63,9 % 26,4 % … 4,4 % 1,7 % 1,9 % … … … Зангезурскі павет 51,6 % 46,1 % … … … … 1,3 % … … Казахскі павет 57,2 % 38,9 % … 3,0 % … … … … … Нухінскі павет 69,3 % 15,7 % 7,1 % … … … … 1,5 % 5,8 % Шушынскі павет 45,3 % 53,3 % … 1,0 % … … … … …

Адміністрацыйны падзел У пачатку XX стагоддзя ў склад губерні ўваходзіла 8 паветаў: № Павет Цэнтр Плошча, вёрст² Насельніцтва (1897), чал. 1 Арэшскі с. Агдаш (528 чел.)2 829,667 277 2 Джэваншырскі с. Тэртэр (752 чал.)4 818,472 719 3 Елізаветпальскі г. Елізаветпаль (33 625 чал.)7 695,7162 788 4 Зангезурскі с. Герусы (1 450 чал.)6 829,7137 871 5 Казахскі с. Казах (1 769 чал.)6 024,2112 074 6 Джэбраільскі с. Джэбраіл2 922,666 360 7 Нухінскі г. Нуха (24 734 чал.)3 346,7120 555 8 Шушынскі г. Шуша (25 881 чал.)4 315,6138 771

Літаратура

Спасылкі